Лепельскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ле́пельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Лепель (не ўваходзіць у склад сельсавета).

Лепельскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 42 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Лепель (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 228
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2132
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — горад Лепель. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці. У 1972 годзе ў склад Чэрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Баравенскія Хутары, Бораўна і Залессе)[1]. Да 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Лепель. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лепельскага сельсавета 32 населеныя пункты[2]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Чэрскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Азерцы, Зялёны Востраў, Масцішча, Навіны, Паддуб’е, Сяргееўшчына, Тадуліна, Шубнікі і Юндзілаўка)[3], 29 ліпеня 1988 года — яшчэ 5 населеных пунктаў (Адамаўка, Двор Людчыцы, Дрымаўшчына, Людчыцы і Чэрцы). 18 красавіка 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Лепель.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2569 чалавек[4], з іх 91,9 % — беларусы, 6,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2228 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.