Леприконсы
«Леприконсы» — беларускі музычны гурт.
Леприконсы | |
---|---|
Жанры |
поп-панк ска-панк |
Гады | 1997-па сённяшні дзень |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Мова песень | руская, беларуская |
Лэйбл | Союз |
Склад |
Ілля Міцько Уладзімір Федарук Кірыл Канюшык Аляксандр Ліпніцкі Пётр Марцінкевіч Дзмітрый Найдзеновіч |
leprikonsy.com |
Гісторыя стварэння
правіцьПерадумовы да стварэння гурта з'явіліся яшчэ ў 1996 годзе. Да з'яўлення гурта «Леприконсы» галоўны завадатар Ілля Міцько ўдзельнічаў у панк-рок-групе «Kindergarten» у якасці вакаліста. Група праіснавала нядоўга, а Міцько сабраў іншую, назваўшы яе «Леприкон», гралі хардкор.
У 1997 годзе «Леприконсы» запісалі сваю першую дэма-касету і пачалі выкарыстоўваць акардэон (акардыяністам зрабілі былога басіста Уладзіміра Федарука). Назваўшы сваё першае дзецішча «Детки», музыкі прадалі касету колькасцю 10 штук (усяго было 20).
Пасля гэтага ў групе пачалася цякучка: прыходзілі і сыходзілі гітарысты, басісты, дзяўчыны змяняліся хлопцамі. Нарэшце, новы склад пачаў пісаць ужо сур'ёзны паўнавартасны альбом «Человек идёт и улыбается», пазней ён выйшаў як «Нам с тобою было super».
Да выхаду альбома на радыё ўжо на ўсю моц круцілася песня «Хали-Гали», а самі «Леприконсы» паспелі заключыць кантракт са студыяй «Союз»[1].
З гэтага моманту пачаліся канцэрты, гастролі, эфіры і фестывалі[2], сярод якіх галоўным было выступленне гурта на «Нашествии-2000» — «Леприконсы» адкрывалі другі дзень. Летам наступнага, 2001-га, група выпусціла другі альбом.
Дыскаграфія
правіць- 1997 — Человек идёт и улыбается
- 1999 — Нам с тобою было super
- 2001 — Все ребята перцы!
- 2001 — ...ля Тополя!
- 2003 — С запада на восток
- 2007 — Бездаты
- 2009 — По проводам (інтэрнэт-сінгл)
- 2010 — Десятилетка
- 2011 — Подарок (сумесна з Вадзімам Галыгіным)
Удзел у зборніках
правіць- 2003 — Víza Незалежнай Рэспублікі Мроя, трэк «Катлет-матлет»
Цікавыя факты
правіць- «Хали-Гали», «Паратруппер» і «Супер-8» — гэта атракцыёны ў Парку Чалюскінцаў у Мінску. Песня з іх згадваннем была напісана ў 1999 годзе ў Мінску.
- Песня ў выкананні «Леприконсов» — «А мы с тобой играем в КВН» гучыць у загалоўнай застаўцы праграмы «КВЗ на Біс»
Крыніцы
правіць- ↑ Рогач, Александра; Шаруба, Сергей (2003). "Леприконсы :: no title". Музыкальная газета(руск.) (23). Архівавана з арыгінала 2020-09-07. Праверана 2020-09-07.
- ↑ "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета(руск.) (18). 2006. Архівавана з арыгінала 2020-09-11. Праверана 2020-09-15.
Літаратура
правіць- Д.П. «ЛЕПРИКОНСЫ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 159–160. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
правіць- leprikonsy.com — афіцыйны сайт
- Канал Леприконсы на YouTube
- Леприконсы ў сацыяльнай сетцы «Facebook»