Адкрыць галоўнае меню

Летыпор серна-жоўты, Губа серна-жоўтая, Губа жоўтая дубовая[1] (Laetiporus sulphureus) — губавы грыб сямейства скутыгеравых. Выклікае бурую, прызматычную, цэнтральную гніль драўніны, якая хутка пашыраецца.

Летыпор серна-жоўты
2007-06-27 Laetiporus sulphureus crop.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laetiporus sulphureus (Bull.) Murrill, 1920

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5630
EOL  191234
MB  299348

АпісаннеПравіць

Пладовыя целы аднагадовыя, буйныя, дыяметрам 7-40 см, таўшчынёй 1-4 см, з серна-жоўтымі, ружаватымі, аранжава-ружовымі, веера-, лапата- або языкападобнымі, мясістымі, потым зацвярдзелымі і ломкімі, часта з хвалістым краем шапкамі. Мякаць шчыльная, белая або жаўтаватая, сырападобная, з узростам цвёрдая. Трубачкі жаўтаватыя ці серна-жоўтыя, танкасценныя, з акруглымі ці вуглаватымі спорамі. Споры шырокаэліпсападобныя, гладкія, бясколерныя.

ПашырэннеПравіць

Мае каля 5 форм. Пашыраны па ўсім зямпым шары. Пасяляецца ў асноўным на драўніне, часцей на жывых ствалах дрэў: у Еўропе пераважна на дубе, у Сібіры — на лістоўніцы, на Далёкім Усходзе — на вязах і арэху маньчжурскім. На Беларусі расце групамі чарапіцападобна размешчаных зрослых каля асновы шапак на жывой або адмерлай драўніне лісцевых парод у маі—кастрычніку.

ВыкарыстаннеПравіць

Маладыя грыбы ядомыя.

ЛітаратураПравіць

  • Галаўко А. Летыпор // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І.П. Шамякін. Т. 3. – Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, 1984. – С. 166.
  • Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. у крыніцы пад назвай Polyporus sulfureus