Ле́шававозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Загор’е, у басейне ракі Тураўлянка.

Лешава
Морфаметрыя
Даўжыня 0,28 км
Шырыня 0,21 км
Плошча 0,044 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,83 км
Найбольшая глыбіня 5,3 м
Сярэдняя глыбіня 2,7 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лешава (Беларусь)
Лешава
Лешава
Лешава (Віцебская вобласць)
Лешава
Лешава
Map

Плошча паверхні 0,044 км². Даўжыня 0,28 км, найбольшая шырыня 0,21 км. Найбольшая глыбіня 5,3 м, сярэдняя — 2,7 м. Даўжыня берагавой лініі 0,83 км. Аб’ём вады ў возеры 0,12 млн м³.

Размешчана на забалочанай пойме Чарсцвяцкага возера, з якім на поўначы, усходзе і поўдні мае агульны схіл вышынёй да 15 м. У разводдзе азёры праз пойму злучаюцца.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі правіць