Лешва
возера ў Беларусі
Лешва — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Ушачаў, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Банькава, за 200 м на ўсход ад возера Матырына, сярод лесу.
Лешва | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,29 км |
Шырыня | 0,1 км |
Плошча | 0,02 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,52 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Ушача. Плошча Лешвы складае 0,02 км². Даўжыня возера — 0,29 км, найбольшая шырыня — 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,52 км.
Вадаём аддзелены на захадзе ад возера Матырына ўзгоркамі, вышыня якіх складае 5 м. На поўдзень ад возера і часткова ўздоўж берага знаходзіцца забалочаны лес.
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.