Матырына (возера)
Маты́рына, Матырынскае — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 6 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Матырына.
Матырына | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131,3[1] м |
Даўжыня | 1,7 км |
Шырыня | 1,4 км |
Плошча | 1,38 км² |
Даўжыня берагавой лініі | каля 7 км |
Найбольшая глыбіня | 6 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 178 км² |
Упадаюць | рака Альзініца, ручаі |
Выцякаюць | рака Альзініца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 1,38 км². Даўжыня 1,7км, найбольшая шырыня 1,4 км, даўжыня берагавой лініі каля 7 км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 3,6 м. Плошча вадазбору 178 км².
Катлавіна возера трохвугольнай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, месцамі з валунамі. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі нізкія, у паўночнай частцы возера сплавінныя. Дно возера ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей — ілістае, у паўночным заліве выслана сапрапелем. На возеры 3 астравы агульнай плошчай каля 1 га. Возера зарастае. Праз возера працякае рака Альзініца. На паўднёвым захадзе злучана ручаём з возерам Лаканец, на поўначы ўпадае канава з возера Лінне.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, гусцяра, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
На паўднёвы ўсход ад возера пралягае аўтамабільная дарога Н3701.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 209. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)