Лешчанская шкляная мануфактура
Ле́шчанская шкляна́я мануфакту́ра — колішняя мануфактура, якая дзейнічала ў 1832—1864 гадах у вёсцы Лешчанка (зараз Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці). Вырабляла аконнае шкло. У 1864 годзе мела 2 драўляныя карпусы, 3 свірны, 5 іншых памяшканняў, 3 печы для выплаўкі шкла; працавала 87 чалавек, вырабоена 1500 скрынак шкла.
ЛітаратураПравіць
- Лешчанская шкляная мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 227.