Леў Іосіфавіч Петражыцкі
Леў Іосіфавіч Петражыцкі (польск.: Leon Petrażycki; 13 красавіка 1867, маёнтак Калантаёва, Віцебская губерня-15 мая 1931) — польскі і расійскі прававед і сацыёлаг, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў псіхалагічнай школы права.
Леў Іосіфавіч Петражыцкі | |
---|---|
польск.: Leon Petrażycki | |
![]() | |
Дата нараджэння | 13 красавіка 1867[1] ці 17 красавіка 1867[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 1931[3][4] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | юрыст, філосаф, сацыёлаг, палітык, суддзя, ethicist, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Грамадзянскае права, сацыялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | Імператарскі ўніверсітэт Св. Уладзіміра |
Вядомая як | заснавальнік псіхалагічнай школы права ў Расіі |
Партыя | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфія Правіць
Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэта і семінарыю, заснаваную ў Берліне з мэтай падрыхтоўкі прафесараў рымскага права для Расіі. Доктар юрыдычных навук з 1857. У 1898-1918 кіраваў кафедрай энцыклапедыі і філасофіі права ў Пецярбургскім універсітэце. Актыўна ўдзельнічаў у акадэмічным саюзе і партыі Народнай свабоды; быў дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы і за падпісанне Выбаргскай адозвы быў прыгавораны да трох месяцаў турэмнага зняволення.
3 1918 года узначальваў кафедру сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Памёр у Варшаве.
У сваіх творах па тэорыі і філасофіі права Петражыцкі падзяляў права на інтуітыўнае і пазітыўнае. Да апошняга ён адносіў права, якое пануе ў гэты час у грамадстве, а частку яго, што прызнаецца дзяржавай, называў афіцыйным правам. Замест падзелу на прыватнае і публічнае права Петражыцкі прапанаваў адрозніваць сацыяльна-службовае права, або права цэнтралізацыі, звязанае з уяўленнем пра грамадскае служэнне, і права дэцэнтралізацыі, свабоднае ад ідэі сацыяльнага служэння. Адсюль вынікала асаблівае значэнне той звычайнай палітыкі права, якая заклікана ачысціць псіхалогію людзей ад антысацыяльных схільнасцей і накіроўваць іх паводзіны ў бок агульнага дабра. Менавіта палітыка права можа весці чалавецтва ў тым кірунку, куды яно рухаецца бессвядома, эмпірычна. Паводле Петражыцкага, дзяржава, як і ўсе іншыя грамадскія адносіны, служыць праву, г. зн. агульнаму дабру, забяспечвае ажыццяўленне пэўнай сістэмы прававых норм і змяняецца ў адпаведнасці з яе патрэбнасцямі.
Зноскі
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ http://pravovedenie.spbu.ru/arkhiv/category/8-2014-1.html?download=128:merezhko-a-a-ukraine-l-i-petraz-ycki-in-the-kiev-emperor-saint-vladimir-university-2
- ↑ а б Петражицкий Лев Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Leon Petrazycki // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.