Леў Антонавіч Дубовік

Леў Антонавіч Дубовік (30 лістапада 1940, г. Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР — 31 сакавіка 2016) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, спецыяліст у галіне энергетыкі, заслужаны энергетык Беларусі.

Леў Антонавіч Дубовік
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
з 2002
Нараджэнне 30 лістапада 1940(1940-11-30)
Смерць 31 сакавіка 2016(2016-03-31) (75 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1962 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў прафесію інжынера-электрыка. Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах ва ўпраўленнях энергетыкі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.

З 1987 года ў Белгалоўэнерга, з 1989 года — намеснік начальніка. З 1993 года — намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь, старшыня Камітэта па энергазберажэнні і энергетычным наглядзе пры Савеце Міністраў Беларусі. Ініцыятар і стваральнік энергазберажэння як кірунку ў эканоміцы Рэспублікі Беларусь.

З 1995 года — намеснік міністра паліва і энергетыкі Беларусі, старшыня Камітэта па энергазберажэнні і энергетычным наглядзе Міністэрства паліва і энергетыкі Беларусі. У 1997—2001 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэта па энергазберажэнні і энергетычным наглядзе Беларусі.

З 2001 года — старшыня Камітэта па энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 2002 года быў абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Брэсцкай вобласці (за яго падалі галасы 88,1 % ад прыняўшых у галасаванні дэпутатаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы.

З 2006 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Заслужаны энергетык Беларусі (2006). З 2011 года — член Экспертнага савета па праектах дзяржаўных праграм (секцыя па энергетыцы і энергаэфектыўнасці).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дубовик Лев Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 456.
  • Дубовик, Л. А. Выступление председателя комитета по энергоэффективности при Совете Министров Республики Беларусь Л. А. Дубовика : [печатается в изложении со стенограммы коллегии Минэнерго] / Л. А. Дубовик // Энергетика Беларуси. 2006. 13 февраля (№ 4).
  • Дубовик, Л. А. Электричество плюс тепло — экономная парочка : [о Республиканской программе энергосбережения на 2006—2010 гг.: рассказ председателя Комитета по энергоэффективности при Совете Министров Беларуси] / Л. А. Дубовик; [записал Юрий Бествицкий] // Рэспубліка. 2006. 1 лютага.
  • Дубовик, Л. А. Свои источники — не самоцель : [беседа с председателем Комитета по энергоэффективности при Совете Министров Беларуси об использовании возобновляемых источников энергии в Беларуси] // Л. А. Дубовик; записал Дмитрий Синенко // Народная газета. 2006. 5 студзеня.
  • Дубовик, Л. А. О работе по энергосбережению в Республике Беларусь / Л. А. Дубовик // Городское хозяйство. 2003. № 12. С. 2-6.