Леў Мікалаевіч Лісоўскі

Леў Мікалаевіч Лісоўскі (15 лютага 1924, хутар Новы Млын, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Леў Мікалаевіч Лісоўскі
Дата нараджэння 15 лютага 1924(1924-02-15) (100 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія

правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1952 годзе. Працаваў у Куйбышаўскім філіяле Гідрапраекта, з 1958 года — кіраўніком групы, галоўным інжынерам праектаў, аддзела, начальнікам аддзела ў Белдзяржпраекце, з 1966 года — галоўным інжынерам Белдзіпрагандлю, з 1974 года — начальнік аддзела, намеснік галоўнага інжынера Мінскграмадзянпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1969 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): эксперыментальны жылы дом з аглапарытасілікатных блокаў у мікрараёне па вул. Валгаградскай (1960), 24-кватэрны жылы дом па вул. Чырвонаармейскай (1961) у Мінску, тыпавы праект школы-інтэрната на 330 месцаў (1961).

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.

Зноскі

Літаратура

правіць