Леў Рыгоравіч Гранаў
Леў Рыгоравіч Гранаў (руск.: Гранов Лев Григорьевич; 18 снежня 1906, г. Ігумен, Мінская губерня — 1997, Масква) — савецкі хірург. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Башкартастан.
Леў Рыгоравіч Гранаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 снежня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1997 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | хірург |
Навуковая сфера | хірургія |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск, 1928). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1959—1966 загадчык кафедры шпітальнай хірургіі Башкірскага Дзяржаўнага медыцынскага інстытута . На працягу двух гадоў з’яўляўся старшынёй праўлення навукова-практычнага таварыства хірургаў БАССР. Пад кіраўніцтвам Гранава ў 1961 у Рэспубліканскай Клінічнай Бальніцы (Уфа) адкрыта першае ў рэспублікі аддзяленне грудной хірургіі.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковая дзейнасць прысвечана праблемам ваенна-палявой і агульнай хірургіі, у тым ліку вывучэнню працэсу гаення ран ва ўмовах высакагор’я. Распрацаваны і ўкаранёны ў лячэбную практыку метады дыягностыкі пашкоджанняў чэрапа. Аўтар больш за 50 навуковых прац.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Гранов Лев Григорьевич(недаступная спасылка) (руск.)