Леў Сямёнавіч Цанкоўскі

Леў Сямёнавіч Цанко́ўскі (1 кастрычніка (13 кастрычніка) 1822, Варшава — 25 верасня (7 кастрычніка) 1887, Лейпцыг) — польскі вучоны ў галіне батанікі, протазаалагіі і бактэрыялогіі. Доктар навук (1856). Член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук (1881). Ганаровы член Маскоўскага ўніверсітэта (1886).

Леў Сямёнавіч Цанкоўскі
польск.: Leon Cienkowski
Дата нараджэння 1 (13) кастрычніка 1822
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня (7 кастрычніка) 1887 (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці заолаг, батанік, мікрабіёлаг, біёлаг
Навуковая сфера батаніка, протазаалогія і бактэрыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомыя вучні Э. К. Брант
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Л. С. Цанкоўскі нарадзіўся ў Варшаве. У 1839 годзе скончыў Варшаўскую гімназію і ў якасці стыпендыята Царства Польскага паступіў у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, які скончыў у 1844 годзе са ступенню кандыдата навук і застаўся працаваць у ім. У 1846 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра. У 1847 годзе адправіўся на 2 гады ў складзе экспедыцыі ў Цэнтральную Афрыку. У 1850—1854 гг. прафесар на кафедры прыродазнаўчых навук Дзямідаўскага ліцэя ў Яраслаўлі, са снежня 1854 г. на кафедры батанікі Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1856 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «О низших водорослях и инфузориях». У 1859 годзе па стане здароўя знаходзіўся у навуковай паездцы ў Еўропе. У 1861 годзе афіцыйна выйшаў у адстаўку. З 1865 г. Л. С. Цанкоўскі — экстраардынарны прафесар батанікі ў Наварасійскім універсітэце (Адэса), з 1869 г. — прафесар ў Харкаўскім універсітэце. У 1880 годзе знаходзіўся ў навуковай экспедыцыі на Белым моры, дзе займаўся вывучэннем мікраарганізмаў. З 1881 года Л. С. Цанкоўскі — член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук. Знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Парыжы, займаўся вывучэннем вакцын супраць сібірскай язвы, распрацаваў уласную вакцыну. У 1883 годзе зноў вярнуўся ў Харкаў і арганізаваў бактэрыялагічную лабараторыю па вырабу вакцын, пазней пераўтвораную ў Інстытут мікрабіялогіі імя І. І. Мечнікава.

Навуковая дзейнасць

правіць

Л. С. Цанкоўскі займаўся даследаваннямі бактэрый, грыбоў, водарасцяў, антагенезу ніжэйшых раслін і жывёл, вывучэннем генетычнага адзінства расліннага і жывёльнага свету. Апісаў 34[1] новыя віды водарасцяў і прасцейшых. У час працы ў Парыжы стварыў вакцыну супраць сібірскай язвы.

Адзін з арганізатараў Наварасійскага таварыства даследчыкаў прыроды, галоўны ініцыятар стварэння ў Севастопалі біялагічнай станцыі.

Асноўныя працы

правіць
  • О самозарождении. — СПб., 1855.
  • Микроорганизмы. Бактериальные образования. — Харьков, 1882.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 84. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.

Спасылкі

правіць