Леў Тышкевіч

кіеўскі баярын

Леў Тышкевіч, у хрышчэнні Дзмітрый — кіеўскі баярын мяжы XV—XVI стст.

Леў Тышкевіч
Род Тышкевічы
Бацька Тышка Каленікавіч
Дзеці Скумін Львовіч Тышкевіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын Тышкі Каленікавіча і Ганны невядомага паходжання. У шлюбе з Феклай меў сыноў Скуміна (Івана) і Звера (Аляксандра).

Першым з братоў Тышкавічаў пачаў службу дваранінам  (укр.). У 1504 годзе Аляксандр Ягелончык паслаў яго з Кракава да крымскага хана Менглі-Гірэя, каб дамагчыся вызвалення ясыра  (укр.) і вяртання палонных дамоў, а таксама запэўніць, што «ліхіх людзей», вінаватых у рабаванні татарскіх купцоў, пакараюць[1][2].

Леў першым з Тышкевічаў перасяліўся з памежных кіеўскіх землях углыб ВКЛ, бо частка вотчыны  (укр.) была цалкам разрабавана татарамі і паўстанцамі Глінскіх, а другая — захоплена маскоўцамі. Пра гэта сведчыць гаспадарскі ліст Жыгімонта Старога ад 7 чэрвеня 1508 года. Узамен баярыну нададзены маёнткі Мажэйкава і Дзікушкі ў Жалудскім павеце, які перад тым належалі «зрадцу» Міхаілу Гагіну  (укр.). Аднак неўзабаве да гаспадара звярнуўся князь Васіль Палубінскі  (укр.), якому гэтыя ж «двары» надалі раней. У выніку 14 снежня 1508 года Мажэйкава аддалі Палубенскаму — насуперак абяцанню не адбіраць маёнткі ў Тышкевіча, не дапамагло і ўмяшанне троцкага ваяводы М. Радзівіла[1][3].

19 студзеня 1509 года менскія мяшчане скардзіліся на Льва і іншых суседніх баяр, што яны, насуперак каралеўскаму прывілею, не пускаюць іх у бор па дровы, збіваюць і рабуюць. Вырашэнне справы было даручана вялікаму кухмістру літоўскаму, намесніку скерстамонскаму Пятру Аляхновічу[4].

 
Фрагмент радаводу Тышкевічаў XVIII ст., Льву прыпісаны ўрад старосты любецкага.

Як відаць з ліста Сямёна Палазовіча  (укр.), Леў Тышкевіч запісаў кіеўскаму Пустынна-Мікольскаму манастыру  (укр.) чатырох данінікаў з маёнтка Скароднага — Паўла Шыпіла Цыгачэвіча, Паўла Міхеевіча Ражка, Іванца Маркавіча і Мышка Ільініча Семяновіча. Вядомы фундушавы запіс Тышкевіча са слонімскіх актаў гродскіх  (укр.) ад 8 чэрвеня 1519 года пра продаж згаданаму манастыру данніка Грыцка Кіпрыянавіча з «его детьми, што жыветъ на рецце Словешъни, на імя Валъковъщыну». Аднак у адным гаспадарскім ад 24.7.1514 года Льва Тышкевіча названы ужо «нябожчыкам».

Крыніцы правіць

  1. а б Статкевіч-Чабаганаў А. Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова. — 2011. — № 7. — С. 82. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022.
  2. Lietuvos Metrika. Knyga nr. 5 (1427-1506). Užrašymų knyga 5 / parengė A. Baliulis, A. Dubonis, D. Antanavičius. — Vilnius. — С. 338-339. — ISBN 978-9955-847-52-6.
  3. Сліўкін В. Старажытныя пасяленні Лідчыны. Малое Мажэйкава (цяпер Мажэйкава) // Лідскі Летапісец. — 2004. — № 1-2 (25-26). — С. 39-40. Архівавана з першакрыніцы 17 лютого 2022.
  4. РИБ. — СПб., 1903. — Т.20. — С. 604 Архівавана 2 листопада 2021.