Адкрыць галоўнае меню

Лопэ дэ Вэга (ісп.: Lope de Vega; поўнае імя — Фелікс Лопэ дэ Вэга і Карпіо[8], ісп.: Félix Lope de Vega y Carpio; 25 лістапада 1562, Мадрыд — 27 жніўня 1635, Мадрыд) — іспанскі драматург, паэт і празаік. Аўтар больш чым 2000 п'ес, з якіх 425 дайшлі да нашых дзён.

Фелікс Лопэ дэ Вега і Карпіё
Félix Lope de Vega y Carpio
LopedeVega.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 25 лістапада 1562[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 жніўня 1635(1635-08-27)[5][2][…] (72 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Жонка: Juana de Guardo[d] і Isabel de Alderete y Urbina[d]
Дзеці: Sor Marcela de San Felix[d]
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, паэт, навэліст
Гады творчасці: 1572 — цяп. час
Кірунак: адраджэнне, маньерызм
Жанр: камедыя, драма, навэла
Валодае мовамі: іспанская мова[2]
Мова твораў: іспанская мова
Подпіс: Firmas de Lope de Vega.png
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і рамесніка-золаташаўца. З ранніх гадоў выявіў незвычайныя творчыя здольнасці (у 10-гадовым узросце пераклаў у вершы «Выкраданне Празерпіны» Клаўдыяна). Вучыўся ва ўніверсітэце ў Алкале, пачаў пісаць вершы.

Універсітэт скончыць яму, аднак, не ўдалося. За сатыру на сям'ю каханай, якая адвергла яго, ён быў асуджаны на 10 гадоў выгнання з Мадрыда. Нягледзячы на гэта Лопэ вяртаецца ў сталіцу, каб выкрасці новую даму сэрца і таемна ажаніцца з ёй.

У 1588 прыняў удзел у паходзе «Непераможнай армады», пасля паразы якой пасяліўся ў Валенсіі, дзе і стварыў шэраг драматычных твораў для падтрымання сям'і.

Лопэ дэ Вэга быў сакратаром ў герцага Альбы 1590, маркіза Малвпіка 1596 і герцага Лемоскага 1598. Да гэтага ж перыяду адносіцца росквіт яго драматычнай творчасці.

У 1609 г. Лопе дэ Вэга атрымаў званне familiar del Santo oficio de la Inquisición (добраахвотнага слугі інквізіцыі), а ў 1614 прыняў сан святара.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Vega Carpio, Lope Felix de // 1911 Encyclopædia Britannica — 11 — New York City: 1911. — Vol. 27.
  2. 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 3,2 М. В. Лопе де Вега // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIII. — С. 4–6.
  4. 4,0 4,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626353 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 верасня 2016.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626353 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  6. Плавскин З. И. Вега Карпьо // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
  7. LIBRIS — 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. Напісанне поўнага імя і прозвішча Фелікс Лопэ дэ Вэга і Карпіо ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.4., Мн., 1997, С.335.