Лоранд Этвеш

Лоранд (Роланд) фон Этвеш (венг.: Loránd Eötvös; 27 ліпеня 1848, Будапешт — 8 красавіка 1919) — венгерскі фізік.

Лоранд Этвеш
венг.: Eötvös Loránd
Eötvös Loránd (Székely Aladár felvétele, 1912).jpg
Дата нараджэння 27 ліпеня 1848(1848-07-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 1919(1919-04-08)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька József Eötvös[d]
Дзеці Ilona von Eötvös[d] і Rolanda von Eötvös[d]
Род дзейнасці фізік, матэматык, выкладчык універсітэта, навуковы работнік, палітык, інжынер, вынаходнік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Герман Людвіг Фердынанд Гельмгольц, Густаў Кірхгоф[4], Леа Кёнігсбергер[d][4] і Роберт Вільгельм Бунзен[4]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Вучыўся ў Будапешцкім і Гайдэльбергскім універсітэтах. 3 1871 у Будапешцкім універсітэце (з 1872 прафесар). Член Венгерскай АН (1883) і яе прэзідэнт (1899—1905). Заснавальнік і першы прэзідэнт (з 1891) Венгерскага матэматычнага і фізічнага таварыства.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя працы па тэорыі капілярнасці, гравітацыі і геафізіды. Устанавіў залежнасць малекулярнай паверхневай энергіі ад тэмпературы (1886; закон Этвеша). Вынайшаў гравітацыйны варыёметр, эксперыментальна ўстанавіў роўнасць гравітацыйнай і інертнай мас (1890—1906). Вывучаў размеркаванне мас у горных хрыбтах.

Ушанаванне памяціПравіць

Яго імем названы Будапешцкі ўніверсітэт і пазасістэмная адзінка градыента сілы цяжару — этвеш.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Loránd Eötvös // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Roland, baron von Eotvos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.

ЛітаратураПравіць

  • Этвеш // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.

СпасылкіПравіць