Лоці — афіцыйная валюта Каралеўства Лесота. Яна дзеліцца на 100 лісентэ. Лоці прывязаны да паўднёваафрыканскага ранду па курсе 1:1, і абедзве гэтыя валюты маюць хаджэнне на тэрыторыі Лесота. Лоці было ўведзена ў 1966 годзе як ненаяўная валюта, у 1980 годзе былі уведзены наяўныя лоці для замяшчэння ранду.

Лоці
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 LSL
Сімвалы M
Манеты і банкноты ў абарачэнні
Манеты 5, 10, 20, 50 лісентаў і 1,2, 5 лоці
Банкноты 10, 20, 50, 100 і 200 лоці
Уведзена студзень 1980
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Bank of Lesotho[d]
Курсы на 3 ліпеня 2024 года
1 USD 18,49 LSL
1 EUR 19,89 LSL
1 RUB 0,2103 LSL
1 GBP 23,49 LSL
1 JPY 0,1145 LSL
1 BYN 5,776 LSL
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манеты

правіць

У 1980 годзе былі уведзены манеты датаваныя 1979 годам вартасцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 лісентаў і 1 лоці. У 1996 годзе былі дададзены яшчэ 2 і 5 лоці.

Банкноты

правіць

У 1980 годзе былі ўведзены банкноты вартасцю 2, 5 і 10 лоці. 20 і 50 лоці былі дададзены ў наступным годзе. У 1994 годзе былі ўведзены банкноты ў 100 і 200 лоці.