Лудольф Бакхёйзен

Лудольф Бакхёйзен (нідэрл. Ludolf Backhuysen;28 снежня 1630, Эмдэн, Усходняя Фрызія — 7 лістапада 1708, Амстэрдам) — нідэрландскі мастак. Разам з Вілемам ван дэ Велдэ лічыцца самым вядомым мастаком-марыністам Галандыі. Пісаў таксама карціны на біблейскія сюжэты.

Лудольф Бакхёйзен
нідэрл.: Ludolf Backhuysen
Партрэт
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 28 снежня 1630(1630-12-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1708(1708-11-07)[3][4][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Anna de Hooghe[d]
Commons-logo.svg Лудольф Бакхёйзен на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Лудольф Бакхёйзен нарадзіўся 28 снежня 1630 года ў горадзе Эмдэн ва Усходняй Фрызіі. Пачынаў як каліграф. У 1650 годзе прыехаў у Амстэрдам, дзе праходзіў навучанне ў Аларта ван Эвердынгена і Хендрыка Якабса Дубельса. Пасля прысвяціў сябе маляванню мора і дасягнуў у гэтым напрамку вялікіх мастацкіх поспехаў.

Памёр у Амстэрдаме 7 лістапада 1708 года, пасля працяглай хваробы, і быў пахаваны ў Вестэркерку. Яго ўнук і цёзка, Лудольф Бакхейзен Малодшы (1717—1782), спачатку быў купцом, потым вайскоўцам і, нарэшце, прысвяціў сябе жывапісу.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119286564 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Ludolf Bakhuizen
  3. 3,0 3,1 Ludolf Backhuysen // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Ludolf Bakhuizen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Ludolf Backhuysen // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag