Лукашына (Іўеўскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Лу́кашына[1] (трансліт.: Lukašyna, руск.: Лукашино) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета.

Вёска
Лукашына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 150 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовыя індэксы
231342
Аўтамабільны код
4
СААТА
4229813076
Лукашына на карце Беларусі ±
Лукашына (Іўеўскі раён) (Беларусь)
Лукашына (Іўеўскі раён)
Лукашына (Іўеўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Лукашына (Іўеўскі раён)

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як цэнтр Лукашынскага войтаўства Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1598 г. — сяло, 22 валокі зямлі, у складзе маёнтка Іўе, які тым часам належаў Кішкам.

У 1634 г. — 50 дымоў, 22 валокі зямлі.

У XIX — пачатку ХХ ст. — вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскага губерні.

У 1861 г. — 127 рэвізскіх душ. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх.

У 1866 г. — 37 двароў, 264 жыхары. Уваходзіла ў Іўеўскае, затым — цэнтр Лукашынскага сельскага таварыства.

У 1897 г. — 60 двароў, 395 жыхароў, у 1905 г. — 463 жыхары, 602 дзесяціны зямлі, у 1909 г. — 69 двароў.

У 1921—1939 гг. — у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. — Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. — 66 двароў, 394 жыхары.

З 12.10.1940 г. — вёска (82 двары, 488 жыхароў) у Іўеўскім сельсавеце Іўеўскага раёна.

З 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямеца-фашысцкімі захопнікамі.

У студзені 1952 г. арганізаваны калгас «17 верасня», з сакавіка 1953 г. — цэнтр калгаса «Шлях Леніна».

З 16.7.1954 г. — цэнтр Лукашынскага сельсавета. З 1962 г. — у Іўеўскім сельсавеце. У 1970 г. — 419 жыхароў. У 1999 г. 110 двароў, 248 жыхароў.

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура

правіць
  • Памяць : Іўеўскі раён / Г. К. Кісялёў. — Мінск: Белта, 2002. — 509 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі). — ISBN 978-985-6302-45-2.

Спасылкі

правіць