Лукі́нская града — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі з 1997. Размешчана на паўднёва-заходнім беразе возера Мядзел, ва ўрочышчы Лука, на паўночны ўсход ад в. Скары Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Даўжыня грады складае 2,2 км, шырыня 50—100 м, вышыня да 10 м, стромкасць схілаў да 10—12°, у заходняй частцы да 30—60°. Выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, месцамі апускаецца пад ваду воз. Мядзел, утварае ланцуг выспаў даўжынёй ад 200 м да 375 м. Града (оз) складаецца з пяску, жвіру, марэннага супеску і валуноў. Утварылася каля 15—20 тыс. г. назад у выніку назапашвання матэрыялу ў шчылінах ледавіка. Лукінская града — эталонная форма рэльефу водналедавіковага паходжання.

Лукінская града
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, на паўднёва-заходнім беразе возера Мядзел, ва ўрочышчы Лука, Мядзельскі раён, Мінская вобласць
Дата заснавання 1997
physical
Лукінская града
Лукінская града
physical
Лукінская града
Лукінская града

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць