Лук’янаў (Буда-Кашалёўскі раён)
Лук’янаў — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасёлак
Лук’янаў
|
На ўсходзе і поўдні мяжуе з лесам.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (6 сем’яў) пераселены ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьЗа 11 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1926 годзе ў Лугініцкім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1928 годзе арганізаваны калгас «Дакладны шлях». У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Ліпскага сельсавета[1].
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
правіць- 1925 год — 17 двароў 77 жыхароў.
- 1959 год — 82 жыхара (паводле перапісу).
- 1990 год — жыхары (6 сем’яў) пераселены.
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0