Лыжка з Давыд-Гарадка

Лыжка з Давыд-Гарадка — драўляная лыжка, знойдзеная ў Давыд-Гарадку. Пластычная форма лыжкі дапоўнена арнаментам на ручцы. Ён нескладаны, выкананы нажом ці разцом контурнай лініяй: двайны зігзаг («воўчы зуб»), пляцёнка, паяскі, рамбічная сетка. Гэты дэкор як па характару выканання, так і па матывах вельмі блізкі да аздаблення касцяных вырабаў.

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.