Любаўка (Беларусь)

былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Любаўка (трансліт.: Liubaŭka, руск.: Любовка) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсавета. Размешчана за 4 км на поўдзень ад Магілёва, 7 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў—Крычаў. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Санкт-ПецярбургАдэса, якая праходзіць побач з вёскай.

Вёска
Любаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Любаўка на карце Беларусі ±
Любаўка (Беларусь) (Беларусь)
Любаўка (Беларусь)
Любаўка (Беларусь) (Магілёўская вобласць)
Любаўка (Беларусь)

Гісторыя правіць

Вядома ў Расійскай імперыі з XIX ст. У 1897 годзе хутар у Вяйнянскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

З 20 жніўня 1924 года ў Грабянёўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года ў Магілёўскім раёне, з 2 сакавіка 1938 года ў Магілёўскай вобл. З 24 чэрвеня 1960 года ў Вяйнянскім сельсавеце. Зараз у складзе саўгаса «Вяйнянскі цяплічны камбінат» (цэнтр — в. Вейна).

Ліквідаваная ў 1988 годзе. Тэрыторыя ў складзе в. Вейна.

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай мерыдыянальна ўздоўж шашы і забудаванай аднабакова, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ўсход, за шашой — асфальтавы завод.

Насельніцтва правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць