Людас Адамаўскас

Людас Адамаўскас (літ.: Liudas Adomauskas. 8 красавіка 1880, Цяльшэйскі павет, Расійская імперыя — 16 жніўня 1941) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Народнага Сойма Літвы ў 1940

Людас Адамаўскас
Нараджэнне 8 красавіка 1880(1880-04-08)
Смерць 16 жніўня 1941(1941-08-16) (61 год)
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Людас Адамаўскас нарадзіўся 8 красавіка 1880 года, у 1903 скончыў духоўную семінарыю ў Каўнасе і стаў святаром. У перыяд Першай сусветнай вайны быў ваенным капеланам.

У 1921 годзе адышоў ад рэлігійнай дзейнасці, уступіў у Камуністычную партыю Літвы і праз год апублікаваў антырэлігійную кнігу «Šventraščio paslaptys», якую рэзка адмоўна ўспрыняла Каталіцкая Царква. У 1922 быў рэдактарам камуністычных газет «Žarija» («Жар») і «Naujoji gadynė» («Новая эра»), у 19231926 сядзеў у турме за камуністычную дзейнасць, пасля перавароту 1926 быў прысуджаны да смяротнага пакарання, якое было заменена 15 гадамі пазбаўлення волі, у 1928 амніставаны, а ў 1934 годзе выпушчаны з турмы.

У 1940 годзе стаў дзяржаўны кантралёрам у Народным Урадзе Літвы і быў Старшынёй Народнага Сойма, 21 ліпеня 1940 падпісаў дэкларацыю аб аднаўленні савецкай улады на тэрыторыі Літвы, затым быў членам СНК Літоўскай ССР.

Забіты немцамі 16 жніўня 1941.