Людвіг Аляксеевіч Чыбіраў

Лю́двіг Аляксе́евіч Чыбіраў (Цыбырты, ас.: Цыбырты Алексейы фырт Людвиг; 19 лістапада 1932 года, Цхінвалі, Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць) — паўднёваасецінскі палітычны дзеяч, першы Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі19962001 гадах).

Людвіг Аляксеевіч Чыбіраў
Цыбырты Алексейы фырт Людвиг
Сцяг1-ы Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Сцяг
27 лістапада 1996 — 18 снежня 2001
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Эдуард Какойты
Сцяг Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Паўднёвая Асеція
17 верасня 1993 — 27 лістапада 1996
Папярэднік Тарэз Кулумбегаў
Пераемнік пасада скасавана; Коста Дзугаеў як Старшыня Парламента РПА
Нараджэнне 19 лістапада 1932(1932-11-19) (91 год)
Імя пры нараджэнні ас.: Цыбырты Людвиг
Партыя
Адукацыя гістарычны факультэт Паўночна-Асецінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя К. Л. Хетагурава
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Прафесія этнограф
Дзейнасць палітык, гісторык
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1956 годзе скончыў з адзнакай гістарычны факультэт Паўночна-Асецінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя К. Л. Хетагурава. Этнограф, доктар гістарычных навук1978 года), прафесар1981 года) Рэктар Паўднёва-Асецінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

З кастрычніка 1993 года — Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Паўднёвая Асеція — кіраўнік краіны. 16 мая 1996 года Л. А. Чыбіраў і Прэзідэнт Рэспублікі Грузія Э. Шэварнадзэ падпісалі ў Маскве Мемарандум аб мерах па забеспячэнні бяспекі і ўмацаванню ўзаемнага даверу паміж бакамі ў грузіна-асецінскім канфлікце. Гэты дакумент замацоўваў адмову бакоў ад ужывання сілы або пагрозы яе ўжывання для дасягнення сваіх мэт.

10 лістапада 1996 года абраны першым Прэзідэнтам Паўднёвай Асеціі. У 2001 годзе прайграў выбары Прэзідэнта Эдуарду Какойты.