Людвіг фон Кобенцль

(Пасля перасылкі з Людвіг Кобенцль)

Граф Людвіг фон Кобенцль (ням.: Johann Ludwig Joseph von Cobenzl; 1753—1809) — аўстрыйскі дыпламат і дзяржаўны дзеяч з роду Кобенцляў.

Людвіг фон Кобенцль
ням.: Johann Ludwig Joseph von Cobenzl
Сцяг1-ы Міністр замежных спраў Аўстрыйскай імперыі
11 жніўня 1804 — 25 снежня 1805
Папярэднік Пасада заснаваны
Пераемнік Іаган Філіп фон Штадыян
Нараджэнне 21 лістапада 1753(1753-11-21)
Брусель,
Герцагства Брабант,
Паўднёвыя Нідэрланды,
Свяшчэнная Рымская імперыя
Смерць 23 лютага 1809(1809-02-23) (55 гадоў)
Вена, Аўстрыйская імперыя
Род род Кобенцляў
Бацька Johann Karl Philipp von Cobenzl[d]
Дзейнасць дыпламатыя[1] і палітыка[1]
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Карыстаўся заступніцтвам Каўніца. У 1779—1784 гадах — пасланец, а ў 1784—1797 і 1798—1800 гадах — пасол у Расіі[2]. Адыгрываў значную ролю ў арганізацыі манархічных кааліцый супраць рэвалюцыйнай Францыі, адстойваў інтарэсы Габсбургаў пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у знакамітым таўрычаскім падарожжы 1787 года.

З верасня 1800 года — міністр замежных спраў і дзяржаўны віцэ-канцлер, фактычна глава аўстрыйскай знешняй палітыкі з верасня 1801 па снежань 1805 года. Вымушаны быў падпісаць пагадненні з Напалеонам I: Кампа-Фармійскі мір 1797 года і Люневільскі мір 1801 года.

Разгром саюзных аўстрыйскіх і рускіх войскаў Напалеонам I пад Аўстэрліцам (2 снежня 1805 года) стаў прычынай сыходу Кобенцля ў адстаўку[3]. Свой мастацкі збор ён прадаў Кацярыне II.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Кобенцль, дворянский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.

Літаратура

правіць
  • Hermann Hüffer. Cobenzl // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 4. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1876. — S. 355—363. (ням.)
  • Hellmuth Rößler: Cobenzl, Ludwig Graf von. In: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 3. Duncker & Humblot, Berlin 1957, S. 297 f.
  • Franz Karl Wißgrill: Schauplatz des landsässigen Niederösterreichischen Adels vom Herren- und Ritterstande von dem 11. Jahrhundert an, bis auf jetzige Zeiten. 2. Band, Wien 1795