Людвік Лоўп’я

Людвік Лоўп’я (польск.: Ludwik Loupia, лац.: Ludovicus Loupia; 23 жніўня 1701, Мазовія — 9 лістапада 1764, Полацк[1]) — святар, педагог.

Людвік Лоўп’я
польск.: Ludwik Loupia
лац.: Ludovicus Loupia
Дата нараджэння 23 жніўня 1701(1701-08-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1764(1764-11-09) (63 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 жніўня 1717 г. у Вільні. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Мінску (1731—1732) і Навагрудку (1732—1733), філасофію ў Пінску (1733—1735) і Навагрудку (1736—1739). Быў місіянерам у Любску (1735—1737). Прэфект школ у Гродна (1739—1741), прафесар тэалогіі ў Полацку (1741—1743), Варшаве (1743—1746). Прафесар тэалогіі і дэкан факультэта філасофіі і тэалогіі Віленскай акадэміі (1746—1748). Прэфект школ у Варшаве (1749—1752), суперыёр у Мітаве (1753—1758). У апошнія гады жыцця працаваў на Беларусі як рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума (1759—1762) і прэфект школ у Полацку (1762—1764). Пакінуў рукапісныя лекцыі па тэалогіі[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień(польск.) бел.. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.