Людміла Аляксандраўна Сазонава

Людміла Аляксандраўна Сазонава (2 лютага 1945, Мінск) — беларускі архітэктар.

Людміла Аляксандраўна Сазонава
Дата нараджэння 2 лютага 1945(1945-02-02) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 г. Працавала ў праектных арганізацыях Душанбэ, Разані. З 1977 года — вядучы архітэктар у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Запраектавала шэраг жылых дамоў у Ленінабадзе, хірургічны корпус 2-й гарадской бальніцы, 9-павярховы жылы дом у Разані.

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: вытворчы будынак Міністэрства сувязі БССР з вылічальным цэнтрам (1980), будынак райвыканкама і РК КПБ Маскоўскага раёна, 9-павярховы жылы дом з убудаванымі памяшканнямі па вул. Даўмана, Дом жалобных абрадаў (1982), Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (1984) у Мінску.

Зноскі

Літаратура правіць