Людміла Іванаўна Краскоўская

(Пасля перасылкі з Людміла Краскоўская)

Людміла Іванаўна Краскоўская (славацк.: Ľudmila Kraskovská; 26 чэрвеня 1904, Вільня — 26 чэрвеня 1999, Браціслава) — славацкі гісторык, археолаг, літаратар, дзеяч навукі, культуры і мастацтва беларускага паходжання.

Людміла Іванаўна Краскоўская
Людміла Іванаўна Краскоўская.jpg
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1904(1904-06-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1999(1999-06-26) (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці археолаг, мастацтвазнавец, гісторык, пісьменніца
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 26 чэрвеня 1904 г. у Вільні. Дачка беларускага грамадскага дзеяча, педагога Івана Краскоўскага. Да выезду ў бежанства ў 1915 г. вучылася ў віленскай школе. Разам з сям’ёй жыла ў Кіеве, Тыфлісе. У 1921 годзе праз Стамбул, Афіны, Вену, Берлін, Коўна сям’я вярнулася ў Вільню, дзе яна паступіла ў 7-ы клас Беларускай гімназіі. Дапамагаючы І. Луцкевічу, заахвоцілася вывучэннем музейнай справы, старажытнасцяў, матэрыяльнай культуры продкаў.

Памерла ў дзень свайго нараджэння, 26 чэрвеня 1999, сустрэўшы 95-гадовы юбілей.

Пасля пераезду сям’і ў Дзвінск у 1922 годзе паступіла ў 10-ы клас Дзвінскай беларускай дзяржаўнай гімназіі. Разам з П. Мірановічам удзельнічала ў мастацкім афармленні спектакляў. У 1924 годзе як стыпендыят чэшскага ўрада паступіла на філасофскі факультэт Карлавага універсітэта ў Празе, вывучала археалогію, гісторыю мастацтваў. Адначасова вучылася на літаратурна-гістарычным аддзяленні Украінскага высокага педагагічнага інстытута[uk]. У 1929—1931 гг. працавала навуковым кіраўнікам у Нацыянальным музеі ў Празе. У 1930 г. абараніла дактарат па філасофіі. З 1931 па 1988 г. загадвала археалагічным аддзелам Славацкага нацыянальнага музея ў Браціславе.

У 1927 і 1929 гг. наведвала бацькоў у Менску, а ў 1936 г. — на іх высылцы ў Куйбышаве. Яе рэпрэсаваныя два браты загінулі.

У 1952 г. пастаралася перавезці хворага ссыльнага бацьку ў Браціславу. Архіў яго перадала ў Цэнтральную бібліятэку НАН Беларусі.

Пахавана побач з бацькам на браціслаўскіх могілках Славічча удалле[ru].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Людмілай Краскоўскай было праведзена больш як 50 археалагічных раскопак[2]. Аўтар 4 кніг па археалогіі на славацкай і англійскай мовах, напісала каля 270 артыкулаў па археалогіі, нумізматыцы. Брала ўдзел у навуковых канферэнцыях, з’ездах у Польшчы, Венгрыі, Нямеччыне, Югаславіі, Аўстрыі, Балгарыі, Румыніі, СССР.

Ва ўласным архіве Л. Краскоўскай — кнігі з дарчымі надпісамі і перапіска з У. Пігулеўскім, Я. Варонкам, Ю. Дрэйзіным, матэрыялы яе 45-гадовай перапіскі з У. Калеснікам. Напісала ўспаміны пра У. Жылку, Віленскую і Дзвінскую гімназіі, а таксама пра свайго бацьку. У г. Прэшаў (Славакія) у 1999 г. выйшла кніга Людмілы Краскоўскай «З давніх часів».

Яе называлі «Нестаркай славацкай археалогіі і нумізматыкі», украінскай патрыёткай. Але яна не забыла родную беларускую мову і толькі прасіла «скантраляваць» яе допісы: «…я пішу яшчэ па М. Гарэцкаму».

УзнагародыПравіць

Лаўрэатка прэміі імя Андрая Кмеця (1969), прэміі імя Войцеха Будзінскага-Крычку (1996), удастоена ганаровых званняў «Будаўнік Браціславы» (1975), «Заслужаны работнік культуры» (1996)[2].

Зноскі

СпасылкіПравіць