Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія

Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова беларускай нацыянальнай меншасці ў Латвіі. Існавала ў 1922—38 у Даўгаўпілсе (да 1920 Дзвінск) на вуліцы Варшавас (Варшаўскай).

Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія
Заснавана 3 снежня 1922
Закрыта 1938
Тып гімназія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адкрыта 3.12.1922 дзякуючы намаганням членаў беларускага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». Дырэктары гімназіі І. Краскоўскі (1922—25), С. Сахараў (1925—32), выкладчыкі У. Пігулеўскі, П. Мядзёлка (Грыб), А. Якубецкі, Я. Гайлевіч і інш. Сярод прадметаў беларуская, латышская, руская, лацінская і нямецкая мовы, гісторыя, матэматыка, закон божы і інш.

У гімназіі дзейнічалі літаратурна-гістарычны, мастацкі, фатафафічны, радыётэхнічны гурткі, хор, балалаечны аркестр, выдаваўся на гектографе вучнёўскі часопіс «Школьная праца» (1926—30, выйшла 14 нумароў). Вучні збіралі фальклор, выступалі з лекцыямі і канцэртамі, ставілі спектаклі па п'есах Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, К. Каганца, В. Дуніна-Марцінкевіча, В. Сахаравай. Пры гімназіі існаваў 45-ы беларускі скаўцкі атрад. Былі праведзены мерапрыемствы з нагоды 400-годдзя беларускага друку і першадрукара Ф. Скарыны, 20-годдзя літаратурнай дзейнасці Я. Купалы і Я. Коласа, 25-й гадавіны з дня смерці Ф. Багушэвіча. 9-10.4.1927 з лекцыямі па гісторыі беларускай літаратуры ў гімназіі выступіў В. Ластоўскі. Цесную сувязь падтрымлівалі з гімназіяй Я. Райніс, Б. Брэжга, К. Езавітаў.

У гімназіі вучыліся дзеячы беларускай, латышскай, рускай, польскай, чэшскай і славацкай культур: пісьменнікі А. Бартуль, П. Сакол (П. Масальскі), В. Казлоўская, М. Талерка, Э. Вайвадзіш, В. Вальтар, перакладчык Я. Доўгі, мастакі П. Мірановіч, М. Калінін, оперная спявачка Н. Мікалаева-Комісар, рэжысёр Я. Камаржынскі, археолаг Л. Краскоўская і інш.

3 верасня 1932 пачалася паступовая ліквідацыя гімназіі (зачынены 1-ы клас, звольнены С. Сахараў).

Літаратура

правіць