Сяргей Пятровіч Сахараў
Сяргей Пятровіч Сахараў (29 верасня 1880, Полацк — 22 красавіка 1954, Рыга; Псеўданімы: Гісторык; Двинчанин; Дзьвінчук; Скучающий; крыптанімы: С.; С. С.;) — беларускі фалькларыст, этнограф, царкоўны гісторык, публіцыст, педагог.
Сяргей Пятровіч Сахараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1954 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Вольга Фёдараўна Нікановіч-Сахарава |
Род дзейнасці | фалькларыст, этнолаг, этнограф |
Навуковая сфера | Фалькларыстыка, этнаграфія, гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | Даследчык народнай культуры беларусаў Латгаліі |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і псаломшчыка. Скончыў Полацкае духоўнае вучылішча (1895), Віцебскую духоўную семінарыю (1901). Да 1906 настаўнічаў у Люцынскім павеце і ў Люцыне.
У 1906 годзе апублікаваў першы запісаны ім народны твор «Люцинская легенда о старом замке»[1].
У 1907—1911 вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта[1], тэма дысертацыі: «О Предсоборном присутствии», выдадзена ў 2-х тамах у Юр’еве ў 1910 і 1915; адначасова слухаў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце.
З 1911 выкладаў у Віцебску ў гімназіях і настаўніцкім інстытуце[1]; адначасова працаваў сакратаром Віцебскай архіўнай камісіі. У 1913 прызначаны інспектарам народных вучылішч 3-га раёна ў Юр’еве.
У 1917 годзе Сахараву давялося шмат павандраваць па Беларусі ў пошуках працы (Пінск, Барысаў, Мінск, Магілёў). З 27 лістапада 1917 да 1 верасня 1922 — дырэктар Люцынскай гарадской (рускай) гімназіі. З 1921 года старшыня беларускага грамадскага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». З пачатку 1922 года жыў у Рызе, з 18 кастрычніка 1921 да 21 студзеня 1925 года — кіраўнік беларускага аддзела Міністэрства асветы Латвіі[1]. Пасля ліквідацыі ў 1925 годзе беларускага аддзела — дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі[1].
У 1932 годзе гімназія ліквідавана, Сяргей Сахараў адпраўлены на пенсію. Пераехаў у Рыгу, актыўна заняўся гісторыка-літаратурнай працай, запісваў беларускі фальклор Латгаліі. У 1935—1938 гадах зрабіў гісторыка-статыстычнае апісанне «Православные церкви в Латгалии» (па заданні сінода Латвійскай Праваслаўнай Царквы) і даследаванне «Народная творчасць латгальскіх і лукстэнскіх беларусаў». У 1940 годзе вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці, працаваў у беларускіх і рускіх школах. З 1 кастрычніка 1940 да сярэдзіны снежня 1941 года працаваў у вячэрняй беларускай школе ў Рызе. У 1942—1944 гадах узначальваў беларускія гімназіі ў Індры і Зілупэ.
Арыштаваны 9 ліпеня 1945 года. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і іншым. Асуджаны да 5 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Пакаранне адбываў у лагерах Карабас і Батык (Казахстан). Вярнуўся ў Латвію ў 1950 годзе без права пражывання ў Рызе.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўная праца — «Народное творчество латгальских и илукстенских белорусов» (вып. 1, Рыга, 1940) — зборнік беларускай народнай паэзіі з уступнымі артыкуламі перад кожным жанрам. У 2-4-ы выпускі (рукапіс) увайшлі казкі, легенды, паданні, вершаваныя апавяданні, скакушкі, прыказкі, дзіцячы фальклор[1].
Сяргей Сахараў быў таксама даследчыкам беларускай дуды. Захаваліся фотаздымкі даследчыка з дудой, а таксама рукапісныя нататкі пра асаблівасці гэтага інструмента.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Вольгай Нікановіч меў дачок Ірыну і Галіну.
Бібліяграфія
правіць- Витебские торжества 26-27 октября 1911 г. по случаю закладки памятника героям Отечественной войны 1812 года и открытия Витебского отделения Московского археологического института // Полоцко-Витебская старина. Вып. 1, ч. 2. Витебск, 1911. С. 1-15.
- Торжественное открытие и освящение памятника героям Отечественная войны в г. Витебске 6 декабря 1912 // Полоцко-Витебская старина. Вып. 2. Витебск, 1912. С. 359—367.
- Константин Дмитриевич Ушинский: К 45-летию со дня смерти великого русского педагога. Юрьев: тип. К. Сеет, 1916. — 7 с.
- Отчет по устройству Съезда начальных учителей и учительниц Юрьевского III района. Юрьев: тип. К. Сеет, 1916. — 8 с.
- Народное образование в Юрьевском уезде. Юрьев: тип. К. Маттисена, 1917. — 27 с.
- Краткая записка о существовании Люцинской гимназии за время с 1917 по 1921 г. по случаю первого выпуска учащихся. Лудза: тип. В. Суера, 1921. — 24 с.
- Город Лудза в прошлом и настоящем: (Популярный очерк). Рига, 1935. — 48 с.
- Беларускі календар на 1937 г. Daugavpils, 1936. — 64 с.
- Рижские православные архипастыри за сто лет (1836—1936). Рига, 1937.
- Полацкі князь Усяслаў — нацыянальны беларускі асілак. Вільня, 1939. — 16 с.
- Православные церкви в Латгалии: (Историко-статистическое описание). Рига, 1939.
- Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў. Вып. 1 / С. П. Сахараў. Рига: Latijas baltkrievu biedribas izdevums, 1940. — 160 с.
Зноскі
- ↑ а б в г д е т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ Крывіцкія руны : вып. II. беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад.. прад.м., камент. М. Казлоўскага. С. Панізьніка. — Мн.: Кнігазбор, 2017. — 452 с. — ISBN 978-985-7180-05-9.
Літаратура
правіць- Літ. з даведн. Л. У. Маракова: Ліс А. Збіральнік духоўных скарбаў // ЛіМ. 1980, 7 крас.;
- Папар С. (Панізнік С.). У зялёным садзе вятры гудзелі // Голас Радзімы. 1980, 23 кастр.;
- Сахараў Сяргей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Са́хараў Сяргей Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 647. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Мартиролог православных священнослужителей Латвии, репрессированных в 1940—1952 гг. М., 1999;|ЭГБ, т. 6—1;
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. — Мн., 2007.
Спасылкі
правіцьСяргей Пятровіч Сахараў у Вікікрыніцах | |
Сяргей Пятровіч Сахараў на Вікісховішчы |
- Ліс М. Сяргей Сахараў і беларуска-балцкія сувязі Архівавана 8 верасня 2008. // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння. дыялогу і сінтэзу. Ч. 1 / Рэд. Ул. Конан і інш. — Мн.: ННАЦ імя Ф. Скарыны. 1997. — 356 с. — (Беларусіка — Albaruthenica; Кн. 6).
- Рукапісы не гараць. Сяргей Сахараў Архівавана 10 чэрвеня 2011.