Рыга

горад, сталіца Латвіі
(Пасля перасылкі з Горад Рыга)

Рыга (лат.: Rīga) — сталіца Латвіі і самы буйны горад краін Балтыі. Насельніцтва 605 тыс. жыхароў (2024). Размешчана на беразе Дзвіны (лат.: Daugava) паблізу яе вусця ў Рыжскім заліве.

Горад
Рыга
лат.: Riga
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
6 раёнаў
Мэр
Заснаваны
1201[1]
Першая згадка
Плошча
304,05[2] км²
Вышыня НУМ
7 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
605 273 чалавек (2024)
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+371 67
Паштовыя індэксы
LV-10(01-84)
Аўтамабільны код
LV
Афіцыйны сайт
Рыга на карце Латвіі
Рыга (Латвія)
Рыга
Рыга (Латвія)
Рыга

Назва Рыгі ад назвы рэчкі Рыга (правы прыток Дзвіны-Даўгавы), па-латышску Rīga[lv], або Rīdziņa (з памяншальным суфіксам), або Rīdzene (з гідранімічным пашыральнікам -en-).

Ад балцкага кораня Ring- (> латышскае Rīg-), ад якога шматлікія літоўскія рачныя назвы тыпу Ringė, Ringa, Ringis, Ringožis, Ringuva, Ring-upis. Рачулка Ringė, напрыклад, уцякае ў раку Дзісну справа адразу за цяперашняй літоўскай мяжой за Відзамі. Звязана з літоўскім ringiuoti «кружляць»[3]. Назва значыць «Звілістая».

Згодна з археалагічнымі раскопкамі, у канцы XII стагоддзя вусце ракі Рыга было 30—40 метраў шырынёй, па ёй на нейкім адрэзку (з паўкіламетра) маглі плаваць караблі, рэшткі якіх знойдзеныя падчас раскопак у Старой Рызе.

У хроніках Генрыха Латвійскага згадана locus Riga, якое ўяўляла сабой натуральную гавань. У XII стагоддзі паўсталі два селішчы і рэчка дала ім імя. З 1861 года рака Рыга працякае па падземных каналізацыйных праводах.

Геаграфія

правіць

Рыга знаходзіцца на паўднёвым беразе Рыжскага заліва Балтыйскага мора, на Рыжскай раўніне Прыморскай нізіны. Гістарычны цэнтр Рыгі размясціўся на правым беразе Дзвіны, прыкладна ў 10 кіламетрах ад месца ўпадзення ракі ў Рыжскі заліў. Прыродны рэльеф гэтага месца — пясчаная раўніна, размешчаная на вышыні 1-10 м над узроўнем мора. Ёсць азёры, самыя вялікія — Кішэзерс у Межапарку і возера Юглас на паўночным усходзе.

Клімат

правіць

Клімат у Рызе вызначаецца блізкасцю мора — умерана цёплы і вільготны. Лета звычайна адносна прахладнае і хмарнае (сярэдняя тэмпература паветра ў ліпені 16,9 °C; сярэдняя колькасць ападкаў — 85 мм). Зімы параўнальна цёплыя, з частымі адлігамі (сярэдняя тэмпература ў студзені мінус 4,7 °C, адліга надыходзіць прыкладна 10 раз у месяц). Снежны полаг утвараецца ў сярэдзіне снежня і захоўваецца да сярэдзіны сакавіка. Прыкладна 40 % дзён у годзе бываюць хмарнымі, колькасць ападкаў складае 700—720 мм у год.

Клімат Рыгі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 10,2 13,5 20,5 27,9 30,4 33,0 34,1 33,6 29,4 23,4 17,2 11,8 34,1
Сярэдні максімум, °C −0,5 −0,4 4 11,1 17,3 20,3 22,9 22 16,5 10,5 4,1 0,6 10,7
Сярэдняя тэмпература, °C −2,7 −3 0,5 6,3 12,0 15,4 18,2 17,3 12,4 7,3 2,1 −1,5 7,0
Сярэдні мінімум, °C −5 −5,7 −2,6 2 7,1 10,9 13,7 13,0 8,7 4,6 0,1 −3,6 3,6
Абсалютны мінімум, °C −33,7 −34,9 −23,3 −11,1 −5,3 −1,2 4 −0,5 −4,1 −8,7 −18,9 −31,9 −34,9
Норма ападкаў, мм 39 32 35 34 48 70 82 76 71 74 58 50 669
Тэмпература вады, °C 0 0 1 5 10 17 21 23 21 15 10 5 11
Крыніца: Надвор'е і клімат, Турыстычны партал

Гісторыя

правіць
 
Рыга ў 1650 годзе

Легенда заснавання горада

правіць

Паводле легенды, жыў на берагах Дзвіны Крыштаф Вялікі, які пераносіў на сваёй спіне цераз раку падарожнікаў. Аднойчы ён пераносіў цераз Дзвіну дзіця: нес ён яго, нес, а ноша станавілася ўсё цягчэй, і Крыштаф данес яго з апошніх сіл. А наступным ранкам дзіця ператварылася ў гаршчок з золатам. Але Крыштаф золата траціць не стаў, і па яго смерці золата выкарысталі для фінансавання будаўніцтва горада.

Сярэднявечча

правіць

У раннім сярэднявеччы па Дзвіне пралягаў шлях з варагаў у грэкі.

Пасля 1150 года готландскія купцы (пераважна этнічныя немцы) вялі гандаль у вусці Дзвіны і яе прытоку Рыдзенэ (ням.: Riege). У 1158 годзе яны там заснавалі гандлёвае паселішча.

 
Царква Святога Пятра

Місіянерская дзейнасць па распаўсюджванню каталіцызму ў Еўропе праводзілася агнём і мячом. Добрую Вестку язычнікам куршам, латгалам, лівам і эстам неслі манахі Тэўтонскага ордэна. Некалькі ўдалых паходаў 11971199 гг. завяршыліся заснаваннем нямецкай калоніі. Вялікае войска прыкладна 1200 рыцараў, на 23 караблях увайшла ў вусце Дзвіны (Даўгавы), прыкладна 30 км уверх па плыні, дзе размяшчалася першае ўмацаванае паселішча нямецкіх купцоў. Нямецкая назва Uexkull сапраўды адлюстроўвала этымалогію назвы — на ліўскай і эстонскай мовах гэта даслоўна азначала ux, ix — адзін, першы і kull, kile — вёска. Цяпер гэты пасёлак захаваў назву Ікшкіле[de] (лат.: Ikskile).

Афіцыйнай датай заснавання горада з’яўляецца 1201 год, заснавальнікам Рыгі з’яўляецца нямецкі біскуп Альберт фон Буксгеўдэн (Albert von Buxhowden 11651229) з рыцарскага роду Апельдэрн. Служыў канонікам у Брэмене, і быў прызначаны ў 1199 годзе біскупам Лівоніі. Да 1211 г. яго стараннямі пачалося будаўніцтва Домскага сабора. Імкнучыся прыцягнуць мноства пілігрымаў з Германіі ён дамогся асобай папскай булы, давальнай індульгенцыі ўсім новаперасяленцам. У 1204 Папам Інакенціем III быў падпісаны ўказ аб установе Ордэна Мечнікаў з падначаленнем біскупу Рыжскаму (пазней — архібіскупу). У 1225 годзе горад ужо меў Раду. У 1243 годзе папскі легат Вільгельм фон Мадэна[ru] падзяліў Прусію на чатыры біскупствы, якія потым падначаліліся Рыжскаму архібіскупству. Да 1257 г. рэзідэнцыя архібіскупаў заставалася ў замку Uexkull, пасля чаго замак і валодання былі падараваны магістру ордэна, што з’явілася пачаткам аднайменнага дваранскага роду, а рэзідэнцыю перанеслі ў Рыгу.

У 1282 годзе Рыга далучылася да Ганзейскага саюза і Да 1561 года горада было пад началам архібіскупа Вільгельма Брандэнбургскага (гл. Спіс архібіскупаў Рыгі). Потым, з 1561 па 1581 гг., Рыга была вольным горадам.

У 1282 Рыга, Любек і Вісбю ўступілі ў Ганзейскі гандлёвы саюз. У 1330—1366 гадах належала да Ордэна мечаносцаў. Да 1561 г. горадам кіравалі архібіскупы Рыжскія, усяго 20 чалавек. У перыяд з 1561 па 1581 г. Рыга была вольным горадам. 1581—1621 — часы Рэчы Паспалітай.

Барацьба за Рыгу

правіць

Пасля, з-за небяспекі маскоўскага ўварвання, паўночная Балтыя трапіла пад польска-літоўскі пратэктарат. У 1621—1710 гадах Рыга была часткай Шведскага каралеўства. У 1656 годзе маскоўцы спрабавалі ўзяць горад, але беспаспяхова.

XVIII стагоддзе пачалося Вялікай Паўночнай вайной (1700—1721). У 1700 годзе Рыга падверглася нападу саксонцаў, але шведская армія іх адбіла. У лістападзе 1709 года горад быў узяты ў аблогу рускімі, і ў ліпені 1710 шведы здалі яго. Рыга, пашкоджаная ў цяжкіх баях, трапіла пад уладу Расіі, якая неўзабаве ператварылася ў імперыю. З 1796 года Рыга стала цэнтрам Ліфляндскай губерні ў складзе Расіі. Да канца XIX стагоддзя Рыга паступова ператварылася ў адзін з найважнейшых расійскіх портаў, насельніцтва горад вырасла з 1850 года да 1900 года ўдвая. Нягледзячы на прыналежнасць да Расіі, у культуры і эканоміцы рэгіёна да самага канца XIX стагоддзя панавалі остзэйскія немцы. Да 1891 года нямецкая мова была афіцыйнай у краі, потым афіцыйнай стала руская.

XX стагоддзе

правіць
 
Від на Рыгу з боку Дзвіны

Росквіт Рыгі скончыўся з пачаткам Першай сусветнай вайны. Горад ляжаў на самой лініі фронту, 200 000 жыхароў Рыгі былі эвакуіраваны ўглыб Расіі. Пасля заняцця горада немцамі, латышам атрымалася абвясціць 18 лістапада 1918 года ўласную незалежную дзяржаву. Чырвоная армія не здолела захапіць Латвію і была вымушана на больш як дваццаць год сысці з Балтыі. Рыга стала сталіцай новай дзяржавы. 18 сакавіка 1921 года тут падпісваецца польска-савецкі мірны дагавор (Рыжскі дагавор 1921 года). Наступае новы светлы перыяд у гісторыі горада. Дзякуючы талерантнаму заканадаўству ў новай латвійскай дзяржаве мірна суіснавалі латышы, рускія, немцы і яўрэі.

Напачатку 1930-х гадоў гэты «светлы час» заканчваецца ўсталяваннем нацыяналістычнай дыктатуры Карліса Ульманіса. Цяпер Латвія апынулася пад пагрозай падымаўшыхся імперскіх памкненняў Савецкага Саюза, таксама нацысцкая Германія патрабавала і дамаглася перасялення 50 000 остзэйскіх немцаў. 17 чэрвеня 1940 года савецкае войска заняло Рыгу згодна з савецка-нацысцкім пактам Молатава-Рыбентропа. У Латвіі была ўсталявана савецкая ўлада, Рыга стала сталіцай Латвійскай ССР.

Пасля нападу на СССР у 1941 годзе нямецкія войскі займаюць Рыгу. Падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадах Рыга была цэнтрам Рэйхскамісарыята Остланд. Генеральны камісар акругі Латвія таксама жыў у Рызе. Яўрэйскае насельніцтва Рыгі знявольвалася ў Рыжскім гета ці дэпартуецца ў іншыя канцэнтрацыйыныя лагеры (недалёк знаходзіўся канцлагер Рыга-Кайзервальд).

Пры вызваленні горада Чырвонай арміяй у 1944 годзе гістарычны цэнтр Рыгі моцна пацярпеў.

Пасля сканчэння нямецкай акупацыі Рыга зноў стала сталіцай Латвійскай ССР. Саветы адбудавалі горад, пабудавалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў. За часы савецкай улады роля латвійскай мовы зніжалася праз укараненне рускай мовы, моцна змяніўся этнічны склад насельніцтва Рыгі — на момант абвяшчэння незалежнасці пераважную большасць рыжанаў складалі рускія ці рускамоўныя выхадцы з іншых рэспублік СССР.

Сталіца незалежнай Латвіі

правіць

У 1991 годзе Рыга стала сталіцай адноўленай незалежнай Латвіі. У 2001 годзе горад адсвяткаваў сваё 800-годдзе. У гэтым жа, а таксама ў 2014 годзе, Рыга была Культурнай сталіцай Еўропы.

Насельніцтва

правіць
Год Насельніцтва
1767 19 500
1800 29 500
1840 60 000
1867 102 600
1881 169 300
1897 282 200
1913 517 500
1920 185 100
1930 377 900
1940 353 800
Год Насельніцтва
1941 335 200
1945 228 200
1950 482 300
1955 566 900
1959 580 400
1965 665 200
1970 731 800
1975 795 600
1979 835 500
1987 900 300
Год Насельніцтва
1990 909 135
1991 900 455
1992 889 741
1993 863 657
1994 843 552
1995 824 988
1996 810 172
1997 797 947
1998 786 612
1999 776 008
Год Насельніцтва
2000 764 329
2001 756 627
2002 747 157
2003 739 232
2004 735 241
2005 731 762
2006 727 578
2007 722 485
2008 719 613
2010 709 145

Адлюстраваннем багатай гісторыі горада з’яўляецца і яго мінулы і сучасны этнічны склад. Са дня заснавання і да 1582 года жыхарамі горада (бюргерамі), былі толькі немцы. Латышам забаранялася нават сяліцца ў межах сцен горада, а пазней, у межах землянога вала. Адмысловым указам дазволена было будаваць хаты звонку гарадской сцяны.

Да 1889 года уклад горада, закон і правапарадак вызначала нямецкая частка насельніцтва — прыкладна 40 %, якая займала ўсе ключавыя пазіцыі ў гарадской ратушы. У канцы XVIII стагоддзя ў Рызе з’яўляюцца першыя славянскія жыхары (у асноўным працаўнікі прамысловага сектара), лік якіх узрастае на працягу 19-20 стагоддзяў. Прыкладна ў гэты жа час адбываецца прыток у Рыгу латышскіх сялян з сельскай мясцовасці. У 1935 годзе 63 % жыхароў — латышы, пазней, да канца XX ст., у сувязі з масавым прытокам грамадзян славянскага паходжання з іншых рэспублік СССР і правядзення савецкім рэжымам русіфікацыі пасля вайны, латышы склалі толькі 36 % насельніцтва Рыгі (1989).

Па стане на 2010 год у Рызе пражывала: латышоў — 42,3 %, рускіх — 41,0 %, беларусаў — 4,2 %, украінцаў — 3,9 %, палякаў — 2,0 %.

Рыга
 


Адміністрацыйны падзел

правіць

Горад падзелены на 6 адміністрацыйных раёнаў: Цэнтральны раён, Зіемельскі раён, Латгальскае прадмесце, Відзэмскае прадмесце размешчаныя на правым беразе р. Дзвіна, Курзэмскі раён і Земгальскае прадмесце — на левым беразе.

Па плошчы Курзэмскі раён з’яўляецца самым вялікім, а Цэнтральны раён — самым маленькім. Латгальскае прадмесце — самы вялікі па колькасці насельніцтва, а Відзэмскае прадмесце і Цэнтральны раён — адзіныя па нацыянальным складзе, у якіх латышоў больш, чым рускіх.

Мікрараёны

правіць

У 1934 годзе горад Рыга быў падзелены на 40 адміністрацыйных раёнаў, але пасля Другой сусветнай вайны ў Рызе не было афіцыйна зацверджанага тэрытарыяльнага падзелу горада, які быў бы больш дэталёвым, чым падзел на шэсць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (раёны і прадмесці). Умоўна Рыга была падзелена на 47 раёнаў або «мікрараёнаў», межы якіх толькі часткова супадалі з межамі прадмесцяў, а ўзаемныя межы былі даволі ўмоўнымі. Гістарычна склалася і больш дэталёвы падзел мікрараёнаў. У якасці мікрараёна можна згадаць Спілвэ, які складаўся з частак: Бекермуйжас, Крэмерыем, Волэрыем, Рацупес і Ліелас Мойжас.

У 2008 годзе Дэпартамент горадабудаўніцтва Рыжскай думы пачаў працу па вызначэнні новых мікрараёнаў Рыгі. Гэты план яшчэ афіцыйна не зацверджаны, але калі ён будзе зроблены, Рыга будзе складацца з 58 мікрараёнаў, кожны са сваім цэнтрам, сваім унікальным ландшафтам і архітэктурнай формай. Асноўная прычына гэтай рэформы — магчымасць вывучыць спецыфіку кожнага мікрараёна, кожнага маленькага рэгіёна — якія там жыхары, якая інфраструктура, якія патрэбы ў далейшым паляпшэнні асяроддзя пражывання.

 

Транспарт

правіць
 
Рыжскі тралейбус

Рыга з’яўляецца важным міжнародным транспартным вузлом на Балтыйскім моры. Праз яе ідуць паветраныя і марскія шляхі паміж Скандынавіяй і Усходняй Еўропай, між Цэнтральнай Еўропай і Фінляндыяй (Via Baltica), а таксама ўнутры Балтыі.

У Рызе існуюць тры галоўныя віды гарадскога транспарту: аўтобусы, тралейбусы, трамваі, а таксама таксоўкі. Маршрутныя таксі ў Рызе існавалі да 2022 года. На 2007 год агульная лічба пасажыраў усіх відаў гарадскога транспарту склала 267,2 млн, з чаго прыпадала на: трамваі (75,8 млн), тралейбусы (90,4 млн), аўтобусы і маршрутныя таксі (101 млн).

Грамадскі транспарт у Рызе станам на 2023 год складаецца з 51 маршрута аўтобусаў, 21 маршрута тралейбусаў, 5 маршрутаў трамваяў і 9 начных аўтобусных ліній, якія злучаюць усе прыгарады Рыгі.

У асноўным горад выкарыстоўвае машыны еўрапейскіх вытварцаў Solaris для аўтобусаў і тралейбусаў, Škoda для трамваяў, але ў невялікай колькасці працягваюць працаваць больш старэйшыя маркі трамваяў Tatra, якія прайшлі мадэрнізацыю.

Раней на вуліцах Рыгі працавалі тралейбусы «Белкамунмаш», але ад іх цалкам адмовіліся.

Часткова абавязкі гарадскога транспарту выконваюць электрычкі — што выходзяць з цэнтральнага рыжскага вакзала ў трох асноўных кірунках: Слока (Тукум), Саўлкрасты, Огрэ.

На тэрыторыі горада (у прыватнасці маршруты ў кірунку Слокі і Саўлькрасці), маюць некалькі прыпынкаў, што дазваляюць дабрацца пасажырам да некаторых мікрараёнаў сталіцы. Па іх маршруце па-за межамі Рыгі знаходзяцца мясцовасці-спадарожнікі латвійскай сталіцы — у прыватнасці Юрмала.

Славутасці

правіць
 
Дом Чорнагаловых

Асноўныя славутасці Рыгі канцэнтруюцца ў Старым горадзе, які ўключаны ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны паводле ЮНЕСКА. Стары горад — гэта гістарычны і геаграфічны цэнтр Рыгі на правым беразе Дзвіны, які, нават нягледзячы на разбурэнне ў 1857—1863 гадах абарончых пабудоў і валоў, захаваў характар фартыфікацыі. Свабодныя плошчы, якія з’явіліся пасля разбурэння гарадскога мура, былі ператвораны на парк з каналам, які сёння аддзяляе Стары горад ад Новага горада.

Славутасці Новага горада і ўскрайнаў

правіць

Тэатры

правіць

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

правіць

У Рызе пахаваны беларускі фалькларыст і этнограф Сяргей Сахараў (1880—1954).

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б Г. Ф., В. Р—в, Л. В. Рига // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVIа. — С. 680–683.
  2. Рыга ў цыфрах — афіцыйны сайт Рыгі (руск.)
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 278.

Спасылкі

правіць
  Сусветная спадчына ЮНЕСКА