Рыгор Іванавіч Бутакоў (руск.: Григорий Иванович Бутаков; 27 верасня (9 кастрычніка) 1820, Рыга — 31 мая (12 чэрвеня) 1882, Санкт-Пецярбург) — расійскі ваенна-марскі і дзяржаўны дзеяч, адмірал, даследчык Чорнага мора, заснавацель тактыкі паравога браненоснага флота.

Рыгор Іванавіч Бутакоў
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1820(1820-10-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1882(1882-05-31) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Ivan Butakov[d]
Дзеці Alexander Butakov[d] і Mariya Grigoryevna Butakova[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне адмірал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святога Георгія IV ступені кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені залатая зброя «За храбрасць»
Дзямідаўская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1836). З 1837 года — на Чарнаморскім флоце. У 18471850 гадах праводзіў шырокія гідраграфічныя працы, склаў першую сістэматызаваную лоцыю Чорнага мора. У Крымскай вайне 1853—1856 камандаваў параходафрэгатам «Уладзімір». Падчас абароны Севастопаля 18541855 здзяйсняў агульнае камандаванне некалькімі параходафрэгатамі, падтрымліваў карабельнай артылерыяй сухапутныя войскі.

Узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені, шэрагам іншых ордэнаў. З 1856 года — ваенны губернатар Мікалаева і Севастопаля. У 18631867 гадах — ваенны аташэ ў Англіі, Францыі і Італіі.

Праводзіў даследаванні асноў тактыкі паравога браняноснага флота (працы «Новыя асновы параходнай тактыкі», «Правілы манеўру паравога карабля» і інш.). У 18671877 гадах камандаваў эскадрай браняносных караблёў. У 1867 годзе на сваёй эскадры Р. І. Бутакоў заснаваў першую лабараторыю мінных вопытаў, якая займалася вопытамі і выпрабаваннем гальванічных мін і мін загароды. Пры лабараторыі вяліся тэарэтычныя заняткі, якія з 1874 года былі развітыя ў Мінны афіцэрскі клас і Мінную школу для ніжніх чыноў.

Распрацоўваў тактыку баявых дзеянняў малых суднаў у шхерах Фінскага заліва. У 1874 годзе па праекце Р. І. Бутакова браняосны фрэгат «Петрапаўлаўск» быў упершыню абсталяваны супрацьміннай артылерыяй. У 1877 годзе Р. І. Бутакоў выказаў думку аб тым, што Расія не мае ні браняноснага, ні крэйсерскага флота, мае мноства выдатных, але адзінкавых суднаў, і прапанаваў будаваць крэйсеры і браняносцы серыямі, спраектаванымі ў адпаведнасці з верагоднымі задачамі флатоў, і загадзя рыхтаваць для іх кадры. Падчас руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў Р. І. Бутакоў распрацаваў правілы пастаноўкі мін на фарватарах, якія ўжыў на практыцы пры міннай абароне Кранштата.

Летам 1878 года Р. І. Бутакоў увёў першы ў свеце шлюпачны трал для выяўлення і знішчэння якарных мін.

У 18781881 гадах начальнік берагавой і марской абароны крэпасці Свеаборг. З 1881 года камандзір Санкт-Пецярбургскага порта, з 1882 года — член Дзяржаўнага Савета.

 
Паштовая марка СССР з серыі «Адміралы Расіі», 1989

Зноскі правіць

  1. а б Бутаков Григорий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Бутако́в Григорий Иванович // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 145. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)
  • Бутако́в Григорий Иванович // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 64. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.

Спасылкі правіць