Шлюпка (ад нідэрл.: sloep — шлюп[1]) — агульная назва невялікіх бяспалубных парусна-вяслярных ці маторных суднаў. Адрозніваюць шлюпкі транспартныя (ял) і з вострымі ўтварэннямі кармы (вельботы). Паводле прызначэння бываюць выратавальныя, рабочыя, карабельныя.

Рабочая шлюпка

Рабочая шлюпка — штатны плавальны сродак карабля, прызначаны для транспартыроўкі і іншых патрэб. Мае два рымы для фаліняў, пад'ёмныя рымы для закладкі за іх таляў (гака) карабельнай пад'ёмнай прылады, якая забяспечвае пад'ём шлюпкі на борт і спуск яе на ваду.

Выратавальная шлюпка адкрытага тыпу, разлічаная на 74 пасажыры

Выратавальная шлюпка — калектыўны выратавальны сродак (звычайна вельботнага тыпу). Запас плавучасці забяспечваецца герметычнымі паветранымі скрынямі альбо пенапластам. Банкі, планшыр, а таксама вонкавыя паверхні корпуса выратавальнай шлюпкі афарбоўваюць у аранжавы колер. У насавой частцы з абодвух бортаў пішуць габарыты шлюпкі, дапушчальную колькасць людзей, порт прыпіскі і назву судна, якому належыць шлюпка. На суднах бываюць выратавальныя шлюпкі закрытага тыпу з жосткай надбудовай, з полымятрывалай ізаляцыяй альбо сістэмай вадзяной абароны, з радыястанцыяй[2].

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.655
  2. Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X., с.477

Літаратура

правіць