Эмілія Данатаўна Казак-Казакевіч

(Пасля перасылкі з Э. Казак-Казакевіч)

Эмілія Данатаўна Казак-Казакевіч (1911, в. Другое Чорнае, Дрысенскі павет — 9 мая 1984) — знаўца фальклору латгальскіх беларусаў, перакладчыца з латышскай мовы, аўтар успамінаў аб жыццядзейнасці беларусаў у Латвіі.

Эмілія Казак-Казакевіч
Дата нараджэння 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1984(1984-05-09)
Грамадзянства Латвія
Род дзейнасці фалькларыстка, перакладчыца
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Эмілія Казак-Казакевіч нарадзілася ў 1911 годзе пад Індраю ў вёсцы Другое Чорнае Дрысенскага павета Віцебскай губерні (цяпер Латвія).

Вучылася ў беларускай пачатковай школе ў Дзвінску, потым — у Беларускай дзяржаўнай гімназіі. У 1930 годзе была залічана слухачкай Рыжскіх двухгадовых настаўніцкіх курсаў. Працавала выхавацелькай, настаўніцай беларускай пачатковай школы на Чырвонай Дзвіне.

У 1934 годзе, калі да ўлады прыйшоў Карліс Улманіс, Эмілія Казак-Казакевіч атрымала права на выкладанне латышскай мовы, гісторыі і геаграфіі Латвіі, а пазней — і на выкладанне рускай мовы.

Працавала ў 23-х школах у многіх паветах Латвіі. Падчас вайны яе арыштавалі акупацыйныя ўлады, але ад вывазу ў Нямеччыну ўратавалася.

У 1944 годзе пачала настаўнічаць у Індраўскай рускай школе, але ў 1949 годзе яе сям’ю, як кулацкую, вывезлі ў Омскую вобласць.

Вярнулася з іртышскай высылкі ў студзені 1956 года і аж да выхаду на пенсію (1968) працавала настаўніцай Індраўскай сярэдняй школы.

Памерла 9 мая 1984 года.

Літаратура

правіць