Эдвард Вайвадзіш

Эдвард Людвігавіч Вайвадзіш (23 студзеня (4 лютага) 1897, Вайвады[d], Віцебская губерня26 сакавіка 2000(2000-03-26), Вайвады[d]) — латвійскі педагог, паэт, пісаў на беларускай мове.

Эдвард Вайвадзіш
Эдвард Вайвадзіш каля свайго дома ў Вайвадах пад Індрай у Латгаліі. Здымак Сяргея Панізніка, 1992 год.
Эдвард Вайвадзіш каля свайго дома ў Вайвадах пад Індрай у Латгаліі. Здымак Сяргея Панізніка, 1992 год.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 студзеня (4 лютага) 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 2000(2000-03-26) (103 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, настаўнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 23 студзеня (4 лютага па новым стылі) 1897 года ў вёсцы Вайвады Прыдруйскай воласці Дрысенскага павета Віцебскай губерні, цяпер у Краслаўскім краі Латвіі.

З 1908 года вучыўся ў Прыдруйскай школе, а потым у Індрыцы, Друі, з восені 1912 года — у Дрысенскім чатырохкласным вучылішчы.

Да эвакуацыі ў Гарадок пад Віцебскам працаваў пісарам валаснога праўлення. Разам з бежанцамі трапіў у Петраград, дзе скончыў курсы паштова-тэлеграфных чыноўнікаў. Адначасова вучыўся на вячэрніх агульнаадукацыйных курсах Чарняева. Перажыў лютаўскія і кастрычніцкія падзеі. Каля Асвеі перайшоў фронт і вярнуўся на радзіму.

З 1920 года зноў працаваў пісарам — гэтым разам латвійскага валаснога праўлення. У 1921 годзе далучыўся да культурна-асветнай працы беларускага таварыства «Бацькаўшчына», многімі справамі якой апекаваўся Ян Райніс. У 1922—1959 гадах працаваў (з невялікімі перапынкамі) настаўнікам, кіраўніком беларускіх школ у Латгальскім краі. Скончыў агульнаасветныя чатырохгадовыя летнія настаўніцкія курсы пры Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. Ведаў некалькімі мовамі. Веданне нямецкай выратавала ад гібелі ў канцлагеры на востраве Руген, куды трапіў у 1942 годзе пасля арышту нямецкімі акупацыйнымі ўладамі за працу інспектарам беларускай павятовай школьнай рады.

Памёр 26 сакавіка 2000 года ў Вайвадах. Пахаваны ў Латвіі[1].

Творчасць

правіць

У 1922 годзе адбылася першая публікацыя вершаў Эдварда Вайвадзіша, калі сам рэдактар газеты «Голас беларуса» Канстанцін Езавітаў папрасіў у аўтара яго творы. Супрацоўнічаў малады настаўнік і з часопісам «Беларуская школа ў Латвіі». А ў 1926 годзе стаў адным з аўтараў зборніка вершаў «Першы крок».

З 1990 года яго вершы з’яўляліся ў «Голасе Радзімы», «Настаўніцкай газеце», «Літаратуры і мастацтве», «Вожыку», «Звяздзе», «Нашым слове», у «Дні паэзіі», а таксама ў латвійскіх выданнях.

Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны ў серыі «Творцы беларускага замежжа» выдаў у 1996 годзе зборнік Вайвадзіша «Вершы, паэма, згадкі».

У 1935 годзе Эдвард Вайвадзіш як добраахвотны карэспандэнт Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы быў узнагароджаны ордэнам за заслугі перад Латвійскай дзяржавай. У лютым 1997 года стаў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Крыніцы

правіць
  1. Вайвадзіш Эдвард – Белліт  (28 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць