Людміла Міхайлаўна Красіева
Людміла Міхайлаўна Красіева (нар. 28 чэрвеня 1949; г. Калуга, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Людміла Міхайлаўна Красіева | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыла ў 1969 годзе Калужскі камунальна-будаўнічы тэхнікум, у 1974 годзе — БПІ. Архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у ДП «Мінскпраект».
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1987 года.
Творчасць Правіць
Асноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): Вілейска-Мінская водная сістэма (1974—1976), парк па вул. Жудро — вул. Матусевіча (1978), па вул. Енісейскай (1979), Ангарскай (1980), Захад 4, 5 (1979—1980), Вяснянка (1983—1987), кв. Солтыса-Ваўпшасава (1987), Уручча 4, 5, 6 (1986—1990), г.п. Хмелеўка (1992), Сухарава 2, 4, 5 (1997—2005).
Узнагароды Правіць
Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (2000).
Зноскі
Літаратура Правіць
- Красиева Людмила Михайловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)