Людміла Хрысцесева

Людміла Хрысцесева (Ludmila Christeseva, L. Christeseva; нар. 1978, Магілёў, Беларусь) — шведская мастачка беларускага паходжання.

Людміла Хрысцесева
Дата нараджэння 1978
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці артыстка
Вучоба
Сайт christeseva.com (англ.)
Экспазіцыя Людмілы Хрысцесевай «У вайны не жаночы твар» (War´s Unwomanly Face) на тэрыторыі Музея арміі ў Стакгольме.

Атрымала ступень магістра мастацтваў на факультэце мастацкага дызайну і тэхналогій Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Дызайн касцюма і тканін» у 2001 годзе. Пераехала ў Швецыю і далучылася да творчай каманды шведскага мадэльера Ларса Валіна. Пазней Хрысцесева атрымала яшчэ два дыпломы — Стакгольмскага ўніверсітэта і Універсітэцкага каледжа мастацтваў, рамёстваў і дызайну ў Констфаку[1]. Мастацкія даследаванні Хрысцесевай сканцэнтраваны на гендэрнай ідэнтычнасці і пытаннях, звязаных з рэпрэзентацыяй розных культур. Актыўна ўдзельнічае ў мастацкіх праектах і выставах Швецыі і за мяжой.[2] [3] [4] Кіруе выставачнай прасторай Artten у цэнтры Стакгольма, прысвечанай пашырэнню правоў і магчымасцей жанчын і росту свядомасці ў супольнасці мастацтва і моды.[5]

Інстытуцыянальныя выставы Хрысцесевай: «War´s Unwomanly Face», экспанавалася ў Музеі арміі ў Стакгольме (2016) і ў рэзідэнцыі пасла ЗША ў Швецыі ў Стакгольме (2016); «Sustainidentity» у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (2016)[6][7]; «The Toiles» у Стакгольмскім інстытуце касцюма і моды (2017) і ў Паўночным музеі ў Стакгольме (2017—2018). Серыя скульптур была ўнікальнай сцэнаграфіяй для выступлення Маргарэт Джэнкінс Dance Company (ЗША) у Стакгольме ў 2016 годзе.

Хрысцесева — арт-дырэктар і выканаўчы прадзюсар міжнароднай выставы «Інгмар Бергман і яго спадчына ў модзе і мастацтве», якая ў 2018 годзе прайшла ў больш за 60 краінах свету[8]. 14 ліпеня 2018 годзе Хрысцесева запрошана паказаць сваю інсталяцыю з «The Toiles» у кантэксце суровай і ўнікальнай прыроды Форэ ў межах сусветнага святкавання 100-годдзя Інгмара Бергмана ў Бергманцэнтры.[9]

З 2018 года Хрысцесева запрошаная мастачка міжнароднага жаночага мастацкага руху Artdom Араяван Агіды.

У 2019 годзе, у гонар 100-годдзя атрымання жанчынамі ў Швецыі выбарчага права, Хрысцесева арганізавала паказ мод для беларускага экалагічнага брэнда Historia Naturalis на вуліцах Стакгольма, які аб’яднаў некаторую колькасць жыхароў Стакгольма для ўдзелу і падтрымкі жанчын, якія ідуць да сваёй творчай мары — сутыкаюцца як з праблемамі, так і з поспехам. У праекце бралі ўдзел Крысціна Юханесан, амбасадар Швецыі ў Беларусі, і Марыя Рашыдзі, заснавальніца арганізацыі «Правы жанчын / Kvinnors Rätt».

У творчасці Хрысцесева развівае некалькі мастацкіх плыняў — Sustainidenity[10], Pinkism[11] і The Sky Over[12].

З пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе Хрысцесева ініцыявала сусветны тэкстыльны рух за мір і свабоду «Рамёствы, якія аб’ядноўваюць, лечаць і доўжацца»[13]. Прэзентацыі адбыліся па ўсім свеце — у Турцыі пры падтрымцы Шведскага інстытута; у Злучаных Штатах у межах праграмы ESKFF artists in residence у Mana Contemporary, на Таймс-сквер па запрашэнні няўрадавай арганізацыі Razom for Ukraine, у Шведскім каралеўскім зброевым музеі[14] ў Каралеўскім палацы, і на Oslo Freedom Forum, арганізаваным Human Rights Foundation (HRF) з Гары Каспаравым як старшынёй. Актывісцкая праца Крысцесевай заўважана СМІ і ў міжнародных мастацкіх даследаваннях, у тым ліку фінансава-дакументальны праект WMM «The other side of the Sea» рэжысёра Хсуань Пан Ю (Тайвань/ЗША)[15] і «In an act of weaving» з Нефелі Айканому (Грэцыя/Швецыя).

У 2023 годзе Хрысцесева заснавала Artten Foundation[16] для пашырэння правоў і магчымасцей жанчын і дзяцей ва ўсім свеце праз культуру і адукацыю.

Яе ініцыятыва «Жоўты&Блакітны: уся Швецыя тчэ» (шведск.: Gul&Blå: hela Sverige flätar) з мэтай аб’яднання людзей у творчым шляху да светлай будучыні і спрыяння інтэграцыі ўкраінскіх сем’яў праз мастацтва і рамёствы.[17] Праект распрацаваны на нацыянальным узроўні і прадугледжвае сумесны, шведскіх грамадзян і ўкраінскіх бежанцаў, тэкстыльны мастацкі твор, якое сімвалізуе шведскі сцяг. Твор прысвечаны 100-годдзю мэрыі Стакгольма, якое адзначаюць у 2023 годзе, яго выраб і прэзентацыі адбываліся ў розных гарадах Швецыі, уключаючы Стакгольм, Вісбю і Гётэборг[18], а таксама на важных палітычных мерапрыемствах, уключаючы Ярвенскі тыдзень (шведск.: Järvaveckan)[19] і Альмедаленскі тыдзень.

Людміла Хрысцесева атрымала ўзнагароду «Уплыў года» па версіі IHM Impact Awards[20] і намінавана на прэмію імя Нэльсана Мандэлы ў 2023 і 2024 гадах ад мэрыі Стакгольма.

Крыніцы правіць

  1. CuratorLab.
  2. KRIGET HAR INGET KVINNLIGT ANSIKTE.
  3. Times. Swedish Artist Explores Cultural, Gender Evolution in Exhibit at Kulanshi Gallery. The Astana Times (24 чэрвеня 2015).
  4. Ludmila Christeseva.
  5. Current projects by Artten Gallery. Artten gallery.
  6. Лета стартуе з арт-праектамі (руск.). zviazda.by (11 чэрвеня 2016). Праверана 10 красавіка 2024.
  7. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. histmuseum.by. Праверана 10 красавіка 2024.
  8. EXHIBITION: Ingmar Bergman and his Legacy in Fashion and Art. Sweden Abroad.
  9. Fira Bergman på Fårö. Bergmancenter (9 ліпеня 2018).
  10. ЖАНОЦКАСЦЬ І ІДЭНТЫЧНАСЦЬ.
  11. Pinkism: Women's Empowerment Principles and Visual Culture.
  12. The sky over Stockholm, Minsk, New York, Madrid, London, Cairo, Jerusalem, Berlin, Istanbul, Paris, Moscow / L. Christeseva., 1978—2013 ; Solna : L. Christeseva
  13. Crafts that unite, heal, and last (англ.). Artten gallery. Праверана 10 красавіка 2024.
  14. Stockholm Design Week – Craft that Unite, Heal, and Last - Livrustkammaren (англ.). livrustkammaren.se. Праверана 10 красавіка 2024.
  15. Project Mila
  16. ARTTEN FOUNDATION NGO (англ.). Праверана 10 красавіка 2024.
  17. Artten-Gallery-Ludmila-Christeseva- Gul&Blå-Hela Sverige flätar-art (англ.). Artten gallery. Праверана 10 красавіка 2024.
  18. Gul & Blå: Hela Sverige flätar(нявызн.). Göteborg 2023. Праверана 11 красавіка 2024.
  19. Gul&Blå: Hela Sverige flätar(нявызн.). Järvaveckan 2024. Праверана 11 красавіка 2024.
  20. https://www.steelstar.se/post/lisa-st%C3%A5lstierna-en-expert-p%C3%A5-ihm-advisory-board-2023