Лявон Іванавіч Дзейка
Лявон Іванавіч Дзейка (2 лютага 1950[3] — 15 лютага 2021) — беларускі палітык, і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Інжынер-электронік, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
Лявон Дзейка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | 2 лютага 1950 | ||||||
Смерць | 15 лютага 2021[1][2] (71 год) | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПрацаваў інжынерам-электронікам на Клецкім механічым заводзе, першапачаткова член КПСС, потым у Апазіцыі БНФ «Адраджэнне». Абраны дэпутатам ад Клецкай выбарчай акругі № 62.
Член парламенцкай апазіцыі БНФ і фракцыі БСДГ. Удзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі 11—12 красавіка 1995 года супраць ініцыяванага А. Лукашэнкам рэферэндума аб змене дзяржаўнай сімволікі, скасавання статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.
Памёр 15 лютага 2021 года[4].
Зноскі
- ↑ Беларуская служба Радыё «Свабода» Памёр дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус // вэб-старонка — 2021. Праверана 15 лютага 2021.
- ↑ Наша Ніва Памёр дэпутат Вярхоўнага Савету 12 склікання Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус // вэб-старонка — 2021. Праверана 15 лютага 2021.
- ↑ Анкета Свабоды: Лявон Дзейка, Радыё Свабода, 1 люты 2010
- ↑ Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання Лявон Дзейка. У яго быў каранавірус