Лявон Іванавіч Дзейка

(Пасля перасылкі з Лявон Дзейка)

Лявон Іванавіч Дзейка (2 лютага 1950[1]) — беларускі палітык, і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Інжынер-электронік, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

Лявон Дзейка
сцяг
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання
1990 — 9 студзеня 1996
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 2 лютага 1950(1950-02-02) (70 гадоў)

Працаваў інжынерам-электронікам на Клецкім механічым заводзе, першапачаткова член КПСС, потым у Апазіцыі БНФ «Адраджэнне». Абраны дэпутатам ад Клецкай выбарчай акругі № 62.

Член парламенцкай апазіцыі БНФ і фракцыі БСДГ. Удзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі 11-12 красавіка 1995 года супраць ініцыяванага А. Лукашэнкам рэферэндума аб змене дзяржаўнай сімволікі, скасавання статусу беларускай мовы як адзіна дзяржаўнай, праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.

Зноскі

  1. Анкета Свабоды: Лявон Дзейка, Радыё Свабода, 1 люты 2010