Лявон Рыгоравіч Шакавец

Лявон Рыгоравіч Шакавец (8 жніўня 1935, в. Хаўхоліца, Барысаўскі раён — 24 кастрычніка 2016) — грамадскі дзеяч беларускай меншасці ў Латвіі, журналіст.

Лявон Рыгоравіч Шакавец
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, журналіст
Дата нараджэння 8 жніўня 1935(1935-08-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 2016(2016-10-24) (81 год)
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 жніўня 1935 года ў вёсцы Хаўхоліца Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў у 1965 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт[1].

З 1967 года працаваў на розных пасадах у газеце «Советская Латвия», займаўся культурна-грамадскай дзейнасцю. Удзельнічаў у імпрэзах, абрадавых святах, якія ладзіць суполка «Прамень», спяваў у ансамблі «Надзея». Выступаў з артыкуламі на старонках газеты «Прамень», з 1994 года галоўны рэдактар[1].

Член праўлення Беларускага таварыства «Прамень» і Саюза беларусаў Латвіі[1].

Памёр 24 кастрычніка 2016 года[1].

Узнагароды правіць

За плённую працу па развіцці беларускага друку ў Латвіі ўшанаваны ганаровым знакам «Выдатнік друку Беларусі» (2004), Ганаровай граматай Савета міністраў Беларусі (2005), памятным медалём урада горада Масквы ў гонар 100-годдзя Міхаіла Шолахава (2006), медалём Францыска Скарыны[1].

Зноскі

  1. а б в г д сегодня, СБ-Беларусь. Адышоў з жыцця Лявон Шакавец (руск.). www.sb.by (2 лістапада 2016). Праверана 10 сакавіка 2024.