Прамень (газета, Латвія)
газета, Латвія
«Прамень» — культурна-асветніцкая газета беларусаў Латвіі. Заснавальнік і выдавец — Таварыства беларускай мовы «Прамень». Выходзіць са снежня 1994 года ў Рызе на беларускай мове раз у месяц. Рэдактар Л. Шакавец. Асвятляе дзейнасць беларускіх суполак у Латвіі, палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё ў Беларусі. На старонках газеты змяшчаюцца матэрыялы па гісторыі Беларусі, пра вядомых беларускіх дзеячаў у Латвіі, развіццё беларускай культуры, мовы, нацыянальныя традыцыі беларусаў і інш. Галоўнымі ахвяравальнікамі газеты былі беларускія прадпрымальнікі ў Латвіі Я. Кабановіч і В. Піскунова.
«Прамень» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавальнік | Прамень |
Выдавец | Прамень |
Краіна | |
Рэдактар | Лявон Рыгоравіч Шакавец |
Заснавана | снежань 1994 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Літаратура
правіць- Ганна Сурмач. «Прамень» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.