Лявон Рыгоравіч Шакавец
Лявон Рыгоравіч Шакавец (8 жніўня 1935, в. Хаўхоліца, Барысаўскі раён — 24 кастрычніка 2016) — грамадскі дзеяч беларускай меншасці ў Латвіі, журналіст.
Лявон Рыгоравіч Шакавец | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, журналіст |
Дата нараджэння | 8 жніўня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 2016 (81 год) |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 8 жніўня 1935 года ў вёсцы Хаўхоліца Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў у 1965 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт[1].
З 1967 года працаваў на розных пасадах у газеце «Советская Латвия», займаўся культурна-грамадскай дзейнасцю. Удзельнічаў у імпрэзах, абрадавых святах, якія ладзіць суполка «Прамень», спяваў у ансамблі «Надзея». Выступаў з артыкуламі на старонках газеты «Прамень», з 1994 года галоўны рэдактар[1].
Член праўлення Беларускага таварыства «Прамень» і Саюза беларусаў Латвіі[1].
Памёр 24 кастрычніка 2016 года[1].
Узнагароды
правіцьЗа плённую працу па развіцці беларускага друку ў Латвіі ўшанаваны ганаровым знакам «Выдатнік друку Беларусі» (2004), Ганаровай граматай Савета міністраў Беларусі (2005), памятным медалём урада горада Масквы ў гонар 100-годдзя Міхаіла Шолахава (2006), медалём Францыска Скарыны[1].