Лясная быль

першы фільм студыі Беларусьфільм, 1926

«Лясная быль» (іншыя назвы: «Свінапас», «Грышка-свінапас») — першы беларускі фільм. Героіка-прыгодніцкі фільм. Экранізацыя аповесці беларускага пісьменніка Міхася Чарота «Свінапас» (1923—1924), чорна-белая, нямая стужка з 8 частак (3-я частка не захавалася. На экраны выйшаў 25 снежня 1926 года.

Лясная быльM:
Постар фільма
Афіша фільма «Лясная быль»
Жанр нямое кіно і драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Аператар
Кінакампанія Беларусьфільм
Краіна
Мова руская
Год 1926
IMDb ID 5229214

Здымачная група

правіць

Сцэнарысты Юрый Тарыч, Міхась Чарот; рэжысёр Юрый Тарыч; аператар Д. Шлюглейт; мастак Я. Іваноў-Баркоў; асістэнты рэжысёра І. Пыр’еў, В. Корш, В. Сцяпанаў.

Ролі і акцёры

правіць

У ролях: Н. Арменеў (Драбскі), Г. Краўчанка  (руск.) (Ванда), П. Ражыцкі (ксёндз), А. Закатаў (паручнік), С. Барысаў (вахмістр), А. Жукаў  (руск.) (Казюк), А. Атрадзі (Лявон), Л. Данілаў (Грышка), М. Кацельнікаў (Сцяпан), І. Клюквін (Андрэй), Л. Дзядзінцаў (Ястржэмскі), У. Корш-Саблін (яго ад’ютант), В. Макараў (ляснік), Т. Кацельнікава (Гелька), К. Чабышава (ахмістрыня), І. Адамовіч, В. Кнорын, А. Чарвякоў (кіраўнікі рэўкома).

1920 год. Беларусь акупаваная польскімі войскамі. У лясах ўзнікаюць партызанскія атрады. У свой маёнтак вяртаецца пан Драбскі з дачкой Вандай, ахмістрыняй і ксяндзом Жабінскім. Польскі атрад пад камандаваннем палкоўніка Ястржэмскага размяшчаецца ў яго маёнтку. Патрулям загадана хапаць усіх падазроных. Пастух Лявон даручае свайму сыну Грышку праводзіць бальшавіка-падпольшчыка Сцяпана да каваля Андрэя. Панскі аб’ездчык Казюк паведамляе аб гэтым палякам, і Сцяпана хапаюць. Грышка спяшаецца папярэдзіць партызан. Карны атрад акружае лес. На зваротным шляху Грышка трапляе ў аблаву. Ён хаваецца ў сядзібе лесніка, бацькі сваёй сяброўкі Гелькі. Яго знаходзяць і арыштоўваюць ўсіх траіх, а затым і бацьку Грышкі. Андрэя папярэджвае служанка з маёнтка, і ён сыходзіць у лес. Партызаны адбіваюць Сцяпана. Прыгожую Гельку пакідаюць прыслугоўваць ў доме Драбскага. Астатніх вызваляюць. Грышка сыходзіць у лес. Польскаму камандуючаму дакладваюць, што партызанская барацьба узмацняецца. Ён загадвае расстрэльваць злоўленых на месцы. Партызанскі штаб вырашае распаўсюджваць пракламацыі для «моцнай сувязі з сялянствам». На вясковай вечарыне Грышка ліха адплясвае, не забываючы аб заданні. Па даносе Казюка палякі акружаюць вёску і хапаюць усіх, у каго ёсць пракламацыі. Грышка ўцякае. Арыштаваных расстрэльваюць. Гельцы ўдаецца здабыць карту размяшчэння польскіх частак. Андрэй адпраўляе яе да Чырвонай арміі. За нежаданне прыбіраць панскі хлеб арыштоўваюць мужыкоў з кожнай пятай хаты. Партызаны вызваляюць іх і, пераапрануўшыся ў польскую форму, нечакана нападаюць на палякаў. Ястржэмскі ўзяты ў палон. Драбскі, Ванда, ахмістрыня і ксёндз у страху бягуць з маёнтка. Партызаны абараняюць вёску. Але на дапамогу палякам ідзе атрад пяхоты. Грышка пасылае астатніх дазорцаў з данясеннем, а сам кідае гранату. Параненага, конь выносіць яго з бою. Грышка трапляе ў рукі Казюка, які вязе яго ў Мінск, у дэфензіву. Але Грышку ўдаецца развязаць рукі і бегчы. У партызан канчаюцца патроны. З’яўляюцца чырвоныя кавалерысты, а з імі Гелька. Палякі адступаюць па ўсёй Беларусі. У Мінску яны ладзяць пагром. Але 11 ліпеня ў горад ужо ўваходзяць разведчыкі чырвоных. Сярод іх Грышка. У вызваленым Мінску, у губернскім ваенна-рэвалюцыйным камітэце, дзе засядаюць яго кіраўнікі І.Адамовіч, В.Кнорын, А.Чарвякоў, на варце Грышка. Тут і сустракаюцца яны з Гелькай.

Літаратура

правіць
  • Все белорусские фильмы: Том 1. Игровое кино (1926—1970). Минск: Беларуская навука, 1996. ISBN 985-08-0023-2

Спасылкі

правіць