Ляўконія сівая
Ляўконія сівая[1] (Matthiola incana) — від раслін сямейства Капуставыя.
Ляўконія сівая | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьУ англійскай мове мае назву «сівая маціёла» (англ.: hoary stock). У ЗША называюць яшчэ «дзесяцітыднёвая маціёла» (англ.: tenweeks stock).
Апісанне
правіцьШматгадовая расліна. Мае цвёрдае сцябло да 60 см вышыні і 30 шырыні з вузкім шараватым або бялёсым валасістым лісцем да 10 см даўжыні. Кветкі духмяныя, сабраны ў суквецці вар’іруюцца ад фіялетавага да белага. Плод — струк да 10 см даўжыні.
Пашырэнне
правіцьРасце ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе.
Расліна — продак садовай ляўконіі. Выведзеныя шматлікія культурныя сарты і гібрыды.
Галерэя
правіць-
Кветкі дзікай ляўконіі
-
Агульны выгляд расліны
-
Кветка махрыстага культурнага сорту
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- An Illustrated Identifier and Encyclopedia: Wild Flowers and Flora - Mick Lavelle: 9780754830290 - AbeBooks (англ.) . www.abebooks.co.uk. Праверана 11 сакавіка 2025.
Спасылкі
правіць- Левкой сизый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Matthiola incana (L.) W. T. Aiton (Левкой седой) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)