Ляўконія
Ляўконія, або Маціёла[3] (Matthióla) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Капуставыя, ці Крыжакветныя (Brassicaceae), распаўсюджаных у Паўднёвай Еўропе, Міжземнамор’е і суседніх рэгіёнах.
Ляўконія | |||||||||||||||
Ляўконія сівая (Matthiola incana) — тыпавы від роду Ляўконія Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Matthiola W.T.Aiton (1812), nom. cons. | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
|
Дэкаратыўная прыгожа квітнеючая садовая расліна з духмянымі кветкамі. Некалькі відаў культывуюцца ў адкрытым грунце, маюцца дэкаратыўныя сарты, прыдатныя для азелянення балконаў.
Лацінская назва дадзена расліне Робертам Броўнам у гонар італьянскага лекара і батаніка П’етра Маціёлі.
Батанічнае апісанне
правіцьРасліна вышынёй да метра з лямцавым апушэннем, якая ўтварае адраўнелыя кусцікі. Сцёблы прамыя або трохі выгнутыя, слаба галінастыя, з густым лісцем.
Лісце ланцэтнай формы, суцэльнае або зубчастае.
Кветкі ад белага да ружова-ліловага або жоўтага колераў з чатырма пялёсткамі і характэрным пахам. Кветкі сабраны ў каласападобныя мяцёлкі.
Плады — сухія плоскія струкі з выступальнымі грудкамі ад насення.
Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне
правіцьКветкі немахровых садовых формаў ляўконій даюць меданосным пчолам нектар[4].
Віды
правіцьРод налічвае 22 віды[5]:
- Matthiola alyssifolia Bornm.
- Matthiola caspica Grossh.
- Matthiola chenopodiifolia Fisch. & C.A.Mey.
- Matthiola chorassanica Bunge ex Boiss.
- Matthiola daghestanica N.Busch
- Matthiola farinosa Bunge ex Boiss.
- Matthiola fragrans (Fisch.) Bunge
- Matthiola fruticulosa (L.) Maire
- Matthiola incana (L.) R.Br. — Ляўконія сівая
- Matthiola longipetala (Vent.) DC.
- Matthiola lunata DC.
- Matthiola obovata Bunge
- Matthiola odoratissima (M.Bieb.) R.Br.
- Matthiola ovatifolia (Boiss.) Boiss.
- Matthiola parviflora (Schousb.) R.Br.
- Matthiola revoluta Bunge ex Boiss.
- Matthiola sinuata (L.) R.Br.
- Matthiola stoddartii Bunge
- Matthiola superba Conti
- Matthiola tatarica (Pall.) DC.
- Matthiola torulosa DC.
- Matthiola tricuspidata (L.) R.Br.
Цікавы факт
правіцьУ серыі кніг «Песня Лёду і Агню» Джорджа Р. Р. Марціна фігуруе дзяўчына, названая ў гонар кветак ляўконіі (англ.: gillyflower, Джылі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Левкой // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 166. Архівавана 7 студзеня 2012.
- ↑ The Plant List: Matthiola
Літаратура
правіць- Черняковская Е. Г. Род 614. Левкой — Matthiola // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 285—298. — 696 + XXX с. — 5 200 экз.
- Ляўконія (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Левкой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 16 чэрвеня 2009)