Лідзія Пятроўна Афанасьева
Лідзія Пятроўна Афанасьева (24 жніўня 1925, пас. Аляксееўка, Варонежская вобласць) — беларускі архітэктар.
Лідзія Пятроўна Афанасьева | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1925 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў Віцебскім абласным філіяле Белдзяржпраекта, з 1953 па 1980 г. — архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белпрампраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывала ў г. Мінск.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Кірава ў Віцебску (1952), заводы сілавых паўправадніковых вентыляў у Маладзечне (1973), злічальных машын у Брэсце (1975), корпус друкарні Выдавецтва ЦК КПБ (1972), аўтобусны парк № 5 (1978), рэканструкцыя аўтазавода (1980) у Мінску.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1976).
Зноскі
Літаратура
правіць- Афанасьева Лидия Петровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)