Лакафарба
ААТ «Лакафарба» (Лідскі лакафарбавы завод; руск.: ОАО «Лакокраска») — беларускае прадпрыемства па вытворчасці лакафарбавых вырабаў, якое знаходзіцца ў г. Ліда Гродзенскай вобласці.
Лакафарба | |
---|---|
Тып | ААТ[d] |
Краіна | |
Адрас |
Гісторыя
правіцьЗавод быў пабудаваны на базе невялікай хімічнай фабрыкі, якая існавала ў Лідзе з 1958 года. У 1959 годзе яна была ператворана ў Лідскую фабрыку лакафарбавых вырабаў[1]. Будаўніцтва вялікага прадпрыемства па праекце Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута лакафарбавай прамысловасці (ГИПИ ЛКП) пачалося ў 1963 годзе, першая чарга была ўведзена ў эксплуатацыю 1 чэрвеня 1965 года[2][3][1]. У 1966 годзе былі ўведзены ў эксплуатацыю новыя цэхі полівінілацэтатнай эмульсіі і алкідных смолаў[2]. У 1970 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх эмаляў, у 1971 годзе — цэх лакаў на кандэнсацыйных смолах, у 1972 годзе — доследна-прамысловая ўстаноўка па вытворчасці лакаў, у 1973 годзе — цэх лакаў і эмаляў на полімерызацыйных смолах[2]. У 1976 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці фталевага ангідрыда, які быў пабудаваны сумесна з Польскай Народнай Рэспублікай[3][2][1]. 18 лістапада 1983 года ці ў 1984 годзе завод быў ператвораны ў Лідскае вытворчае аб'яднанне «Лакафарба» Усесаюзнага аб'яднання «Союзкраска», у якое ўвайшоў таксама Мінскі лакафарбавы завод[4][3]. У 1986 годзе былі пабудаваны комплексы фізіка-механічнай і біялагічнай ачысткі прамысловых сцёкаў[3]. У 1991 годзе завод быў падпарадкаваны Дзяржкамітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновым вытворчасцям, у 1992 годзе быў перададзены ў склад Камітэта па нафце і хіміі (зараз — канцэрн «Белнафтахім»)[4]. У 1994 годзе завод быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае грамадства[3]. У канцы 1990-х гадоў пачалося тэхнічнае пераабсталяванне прадпрыемства[3].
Сучаснае становішча
правіцьЗавод выпускае каля 25 тыс. т фталевага ангідрыда, 55 тыс. т арганаразбаўляльных лакафарбавых матэрыялаў, 1 тыс. т водна-дысперсійных лакафарбавых матэрыялаў. Завод таксама вырабляе полівінілацэтатную дысперсію (ПВАД) і растваральнікі[3]. Прадукцыя рэалізуецца пад 4 брэндамі («Lida», «Fresko», «Massive», «Garage»)[5]. Прадпрыемства займае 27% беларускага рынку лакафарбавых вырабаў і 16% расійскага[6].
Санкцыі
правіцьЗ сярэдзіны 2000-х гадоў ААТ «Лакафарба» з перапынкамі[7][8] знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9][10]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года[11]. У студзені 2023 года прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс Украіны[12].
Зноскі
- ↑ а б в ОАО «Лакокраска» (г. Лида) исполнилось 55 лет (руск.)
- ↑ а б в г Лідскі лакафарбавы завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 250.
- ↑ а б в г д е ё Было-стало Архівавана 3 чэрвеня 2020. (руск.)
- ↑ а б Лидское производственное объединение "Лакокраска" на сайце «Архівы Беларусі»
- ↑ ААТ Лакафарба Архівавана 3 чэрвеня 2020.
- ↑ Белнефтехим добивается для лидской «Лакокраски» статуса эксклюзивного поставщика для машиностроения Архівавана 3 чэрвеня 2020. (руск.)
- ↑ John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III (2012). United States Export Controls(англ.). Wolters Kluwer . p. 2-45. ISBN 978-1-4548-0123-8.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Санкцыі супраць беларускіх уладаў працягнуты яшчэ на год . Новы Час (11 чэрвеня 2016).
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ Steven J. Woehrel (2011). Belarus: Background and U. S. Policy Concerns(англ.). Congressional Research Service . p. 12.
- ↑ Банкі і пастаўшчыкі асцерагаюцца ўплыву санкцый на беларускую «нафтанку» . Новы Час (3 чэрвеня 2021).
- ↑ Беларуськалій, Белчыгунка і іншыя. Новы ўдар па рэжымных прадпрыемствах . Новы Час (29 студзеня 2023).