Лідскі ўніверсітэт

Лідскі ўніверсітэт, або Універсітэт Лідса (англ.: University of Leeds) — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Вялікабрытаніі, у якім працуе каля 7500 пастаянных супрацоўнікаў і навучаецца 32 тыс. вочных студэнтаў. Ён уваходзіць у першую дзясятку брытанскіх універсітэтаў як па аб'ёме навукова-даследчай працы, так і па колькасці студэнтаў. Таксама ўваходзіць у групу «універсітэтаў з чырвонай цэглы» і ў групу Расел. Кампус універсітэта размешчаны недалёка ад цэнтра Лідса.

Лідскі ўніверсітэт
Заснаваны 1904
Краіна
Узнагароды
Сайт leeds.ac.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Стварэнне ўніверсітэта цесна звязана з развіццём Лідса як цэнтра тэкстыльнай і прамысловай вытворчасці ў Віктарыянскую эпоху. Да XIX стагоддзеа ў Англіі існавалі чатыры ўніверсітэты: у Оксфардзе, Кембрыджы, Лондане і Дарэме. Апроч геаграфічных абмежаванняў гэтыя ўніверсітэты былі адкрыты толькі членам англіканскай царквы. У адказ у Лідсе, а таксама Бірмінгеме, Ліверпуле і Манчэстэры з'явіліся вышэйшыя ўстановы, размешчаныя ў індустрыяльных раёнах і свабодныя ад канфесійных абмежаванняў.

У 1831 годзе ў Лідсе была адкрыта Школа медыцыны. Затым у 1874 годзе з'явіўся Ёркшырскі навуковы каледж, у якім выкладаліся эксперыментальная фізіка, матэматыка, геалогія, горная справа, хімія, уключаючы хімію фарбавальнікаў (прадмет значны для цэнтра тэкстыльнай вытворчасці). У 1887 годзе Каледж быў аб'яднаны са Школай Медыцыны. У 1888 годзе Ёркшырскі каледж далучыўся да федэральнага ўніверсітэта Каралевы Вікторыі разам з падобнымі ўстановамі ў Ліверпуле і Манчэстэры. У 1904 годзе па ўказе караля Эдуарда VIII аддзяленне ў Лідсе было ператворана ва ўласна Лідскі ўніверсітэт.

Сучасны статус

правіць
 
Корпус імя Паркінсана, вежа якога намалявана на лагатыпе Лідскага ўніверсітэта.

У наш час Лідскі ўніверсітэт з'яўляецца адной з лепшых навучальных устаноў у Вялікабрытаніі, якія лідыруюць у такіх абласцях як электроніка, вытворчасць прадуктаў харчавання, гарадское планаванне і транспарт, хімія фарбавальнікаў, выкладанне англійскай і замежных моў.

Вядомыя выкладчыкі

правіць

У Лідскім універсітэце выкладалі Уільям Брэг, Джон Толкін, Джэфры Хіл, Зыгмунт Баўман. Сярод выпускнікоў Джэф Хун (міністр абароны), Марк Нопфлер (гітарыст), Джэк Стро (міністр замежных спраў), Вале Шаінка (Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры), Пірс Селерс (астранаўт).

У наш час працуюць, у прыватнасці, прафесар філасофіі Пітэр Сайманс, сусветна вядомы мастацтвазнавец і культуролаг Гызельда Полак[en].

Спасылкі

правіць