Лізавета Соф’я Гогенцолерн
Лізавета Соф'я Гогенцолерн (па-нямецку: Elisabeth Sophie von Brandenburg; 4 ліпеня 1589, Берлін — 24 снежня 1629, Франкфурт-на-Одэры) — прадстаўніца арыстакратыі Германіі і Рэчы Паспалітай.
Лізавета Соф'я Гогенцолерн | |
---|---|
па-нямецку: Elisabeth Sophie von Brandenburg | |
| |
| |
Нараджэнне |
4 ліпеня 1589[1] |
Смерць |
24 снежня 1629 (40 гадоў) ці 24 снежня 1628[1] (39 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Гогенцолерны |
Бацька | Ёган Георг[d][2] |
Маці | Лізавета Ангальцкая[d][2] |
Муж | Юліус Генрых Саксэн-Лаўэнбургскі[d] і Януш Радзівіл[3] |
Дзеці |
Багуслаў Радзівіл Франц Эрдман Саксэн-Лаўэнбургскі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДачка маркграфа і курфюрста Брандэнбургу Іагана Георга Гогенцолерна і Лізаветы фон Анхальт-Цэрбст.
27 сакавіка 1613 у Берліне ўзяла шлюб з кашталянам віленскім Янушам Радзівілам[4]. Потым жыла разам з мужам галоўным чынам у Гданьску. У 1616—1618 разам з ім была на эміграцыі ў Германіі.
Пасля смерці мужа ў 1620 з'ехала з Рэчы Паспалітай у Свяшчэнную Рымскую імперыю, асела ў замку Ліхтэнберг. 27 лютага 1628 у Тоўжыме выйшла замуж за генерала імператарскага войска, марыянеткавага князя саксэн-лаўэнбургскага, Юліюша Генрыха. Памерла пасля родаў.
Дзеці
правіць- Багуслаў Радзівіл (1620—1669)
- Францыск Герман фон Саксэн-Лаўэнбург (1629—1666)
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Elisabeth Sophie Prinzessin von Brandenburg // The Peerage
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Leopold von Zedlitz-Neukirch. Neues preussisches Adels-Lexicon: oder genealogische und diplomatische Nachrichten von den in der preussischen Monarchie ansässigen oder zu derselben in Beziehung stehenden fürstlichen, gräflichen, freiherrlichen und adeligen Häusern. Band 4. Gebr. Reichenbach, 1837. S. 82.
Літаратура
правіць- Bogusław Radziwiłł. Autobiografia. — Warszawa, 1979. ISBN 83-06-00033-1.