Лілія Васільеўна Кашанкова

Лілія Васільеўна Кашанкова (нар. 19 ліпеня 1960, в. Яскалды Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Лілія Васільеўна Кашанкова
Нараджэнне 19 ліпеня 1960(1960-07-19) (63 гады)
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік геаграфіі), Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працоўную дзейнасць пачала настаўнікам Жыжэмскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Была настаўнікам, старшай піянерважатай сярэдняй школы № 3 горада Ваўкавыска Гродзенскай вобласці, сакратаром, другім і першым сакратаром Ваўкавыскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Ваўкавыскага гаркама КПБ. Працавала інструктарам аддзела навукі і навучальных устаноў Гродзенскага абкама КПБ, сакратаром Гродзенскага райкама КПБ, дырэктарам Путрышкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна. Намеснік старшыні Гродзенскай абласной, старшыня Гродзенскай раённай арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Член рэспубліканскага і абласнога савета грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Член бюро ЦК Кампартыі Беларусі.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік адукацыі»[2].

Зноскі